Беларуская Служба

Памочніка прадстаўніка Пуціна падазраюць у перадачы сакрэтнай інфармацыі Польшчы

10.07.2019 12:01
Падставай для крымінальнай справы стала перадача інфармацыі з пасяджэнняў Савета бяспекі Расіі.
.    .
Лупа. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:bluebudgie/pixabay.com/CC0 Public Domain

Памочнік паўнамоцнага прадстаўніка Пуціна ва Уральскай федэральнай акрузе Аляксандр Вараб'ёў, які падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе, мог працаваць на Польшчу, паведамляе „Наша Ніва” са спасылкай на газету „Коммерсант”.

Паводле крыніц выдання, Вараб'ёва правяраюць на дачыненне да разгалашэння на карысць Польшчы даных аб пасяджэннях Савета бяспекі Расіі, сябрам якой з'яўляецца ўральскі паўнамоцны прадстаўнік Пуціна Мікалай Цуканаў.

Znak.com паведаміў са спасылкай на крыніцы, што падставай для крымінальнай справы ў дачыненні да Вараб'ёва стала перадача за мяжу інфармацыі з пасяджэнняў Савета бяспекі Расіі.

аз