Беларуская Служба

Сяргей Навумчык аб «выбарах» Лукашэнкі: У Беларусі пануе мікс страху і палітычнай апатыі

16.01.2025 15:21
Сяргей Навумчык лічыць, што 26 студзеня ў Беларусі адбудуцца бутафорскія «выбары» ва ўмовах дыктатуры, якая з 2020 года перарасла ў тэрор.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". С.Навумчык пра г. зв. выбары ў БССР і РБ.
 .
Ілюстрацыйнае фота.https://x.com/ByBelta/status/1871492218449752340/photo/1

На 26 студзеня прызначаны г. зв. выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак на самай справе гэта будзе чарговы фарс — пераназначэнне Аляксандра Лукашэнкі на гэту пасаду.

Пасля таго, як на больш-менш дэмакратычных выбарах першага  прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ўлетку 1994 года Аляксандр Лукашэнка сапраўды перамог і атрымаў гэту пасаду, усе наступныя выбары, а таксама рэферэндумы ён, карыстаючыся неабмежаванай уладай, фальсіфікаваў.

Сяргей Навумчык, які разам з Лукашэнкам з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання і бачыў на ўласныя вочы, як той ішоў да ўлады, падзяліўся сваёй ацэнкай сітуацыі, якая складваецца ў краіне.

Сяргей Навумчык.
Сяргей Навумчык.

Сяргей Навумчык у той перыяд быў дзеячам апазіцыі ў парламенце, адным з кіраўніком Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, блізкім паплечнікам яго лідара Зянона Пазняка, якога падтрымлівае дагэтуль.

Сяргей Навумчык цяпер знаходзіцца ў Празе, адкуль даў па тэлефоне інтэрв’ю Беларускай службе Польскага радыё. Палітык лічыць, што цяпер у Беларусі пануе мікс страху і палітычнай апатыі, а 26 студзеня ў Беларусі адбудуцца бутафорскія «выбары» ва ўмовах дыктатуры, якая з 2020 года перарасла ў тэрор супраць народа. 

Не чакалі сюрпрызаў ад выбараў у Вярхоўны Савет СССР ці БССР у якім-небудзь 1984 годзе — інтрыга магла быць толькі ў тым, прагаласуе за “блок камуністаў і беспартыйных” 97,95% альбо 98,95%; прагаласавала 99,95%.

Лукашэнка прыдушыў усё, што можна, і пасяліў у душах людзей ледзяны страх. Ніхто з іншых “кандыдатаў” не аспрэчыць “перамогу” Лукашэнкі (уласна, гэта і было галоўнай мэтай іх удзелу).

Заходні дэмакратычны свет не чакае нічога станоўчага ад таго, што адбудзецца ў Беларусі 26 студзеня і што рэжым Лукашэнкі называе “выбарамі”. Што можа змяніцца ў стаўленні Захаду да Лукашэнкі 26 студзеня? Пасля 2020 года Захад лічыў, што ён не набраў большасці галасоў на несвабодных выбарах. Акцыю рэжыму 26 студзеня (пасля якой нічога падобнага на 2020-ы не будзе) таксама не прызнанаюць свабоднымі выбарамі  як не прызнавалі ў 2001, 2005, 2010 і 2015 гг., калі, не лічачы Лукашэнку дэмакратычна абраным, Захад, тым не менш, меў з ім справу як з рэальным кіраўніком. Адсутнасць пратэстаў і прымусовае маўчанне будзе нагодай “перагарнуць старонку” тымі заходнімі палітыкамі, якія жадаюць, па розных прычынах, гэта зрабіць. Сітуацыя для апанентаў рэжыму не стане лепшай. І гэта трэба цвяроза прызнаць.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Гісторык Алэкса Драчэвыч: У Канадзе Беларусь бачыцца праз прызму Лукашэнкі і Расіі

19.12.2024 14:50
Пасля ўдзелу дзяржавы Лукашэнкі ва ўварванні Расіі ва Украіну многія глядзяць на Беларусь у Канадзе ў кантэксце вайны, — сведчыць гісторык Алэкса Драчэвыч.

Аналітык Аляксандра Козял: Рэжым Лукашэнкі — выклік для бяспекі Польшчы і ЕС

02.01.2025 15:21
Аляксандра Козял з Польскага інстытута міжнародных адносін каменціруе старшынства Польшчы ў Савеце ЕС і адносіны з Беларуссю.