Для Польшчы ўведзены абмежаванні на ўвоз найноўшых мікрачыпаў з ЗША. Ліміт закупак складзе 50 тысяч сістэм у год з магчымасцю пашырэння да 100 тысяч. Хаця гэта можа здацца вялікім, эксперты па штучным інтэлекце кажуць, што гэтае рашэнне выбівае краіну з гонкі за стварэнне суперынтэлекту.
Дзяржаўны сакратар Міністэрства цыфрызацыі Польшчы Дарыюш Стандэрскі заявіў у эфіры Польскага радыё, што Польшча будзе размаўляць з амерыканскім бокам на гэты конт:
— Праблемы з'яўляюцца ў сістэме дзяржаўных закупак, а значыць, і ў сістэме планавання, і гаворка ідзе не толькі пра Польшчу. Амбасада Польшчы завярнулася па тлумачэнні да амерыканскага боку. Мы бачым, што Еўразвяз крыху са спазненнем рэагуе на выклікі лічбавага сувэрэнітэту.
Стандэрскі нагадаў, што на працягу многіх гадоў вядуцца даследаванні вытворчасці паўправаднікоў у Польшчы, якія могуць задаволіць частку ўнутранага попыту. Гэтую працу праводзіць Варшаўскі тэхналагічны ўніверсітэт.
Паводле яго слоў, гэта тэма актуальная і для абароны краіны.
pr/эж