Беларуская Служба

Пасля 11 гадоў перапынку ізноў будзе прызнавацца Узнагарода грамадзкіх СМІ

10.07.2019 09:02
Гэта супольная ўзнагарода Польскага радыё, Польскага тэлебачання і Польскага прэсавага агенцтва.
Аўдыё
    .,  TVP .,   PAP . ,     .
Старшыня Рады нацыянальных СМІ К.Чабаньскі, старшыня TVP Я.Курскі, галоўны рэдактар PAP Р. Гіль, старшыня праўленьня Польскага радыё А.РагойскіPAP/Leszek Szymański

Пасля 11 гадоў перапынку ізноў будзе прызнавацца Узнагарода грамадскіх СМІ. Гэта супольная ўзнагарода Польскага радыё, Польскага тэлебачання і Польскага прэсавага агенцтва. Яна прызнаецца асобам, важным для развіцця нацыянальнай культуры ў катэгорыях: вобраз, музыка, слова.

Гэта вялікі гонар, што Польскае радыё зможа дзякуючы гэтай цудоўнай ідэі неўзабаве ўзнагародзіць аднаго з лаўрэатаў Узнагароды грамадскіх СМІ ў катэгорыі «музыка» – сказаў старшыня праўлення Польскага радыё Анджэй Рагойскі.

«Музыка з'яўляецца тым, што дае нам незвычайную прыемнасць, музыка ўсіх гатункаў, музычных фарматаў і ня толькі музыка, але таксама тыя, хто пішуць, выконваюць і тыя, хто пры яе расказвае на хвалі Польскага радыё», – казаў старшыня Польскага радыё.

Пераможцы розных катэгорый атрымаюць ад арганізатараў статуэтку і грашовую ўзнагароду вартасцю 100 тысяч злотых.

ав