Беларуская Служба

Як саветы скрывалі праўду пра збітыя палякамі самалёты

29.07.2019 17:44
Адступаючыя часткі Войска Польскага пад Баранавічамі збілі чатыры самалёты Чырвонай Арміі, аднак саветы вырашылі не даваць ход сапраўднай інфармацыі, паведаміўшы, што самалёты разбіліся.
Аўдыё
  • Ігар Мельнікаў у сваіх кнігах стараецца адкрываць мала вядомыя гістарычныя факты
             84-
Гісторык Ігар Мельнікаў у форме падпаручніка пяхоты даваеннага Войска Польскага на магіле падпаручніка 84-га палка Палескіх стральцоў Вацлава Варышчакафота: прыватны архіў гісторыка

Вядомы беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук ды спецыяліст па вайсковай гісторыі Ігар Мельнікаў падрыхтаваў новае выданне. Гэта багата ілюстраваная кніга-альбом са шматлікімі здымкамі «Верасень 39-га. Магілы неаб’яўленай вайны».

Мельнікаў, які з’яўляецца вядучым спецыялістам па гісторыі Войска Польскага й адначасова ваенна-гістарычным рэканструктарам, разам з камандай аб’ездзіў розныя куткі Беларусі, каб азнаёміцца з існуючымі й адкрыць новыя ваенныя пахаванні й факты.

А адкрыць удалося нямала цікавых фактаў. Для прыкладу, гісторыю маладога хлопца, які заступіўся за жанчыну ў верасні 1939 году на Палессі. Ён быў афіцэрам 84-га палка Палескіх стральцоў Войска Польскага. Саветы яго вывезьлі за вёску й расстралялі. Звалі афіцэра Вацлаў Варышак. Калі малады чалавек загінуў, яму было 28 гадоў. А пасля вайны ў вёску прыехала нявеста маладзёна й паставіла на месцы гібелі помнік са здымкам. Паводле мясцовых жыхароў, больш гэтая жанчына на магілу не прыязджала.

Іншым мала вядомым і адкрытым Мельнікавым фактам была гісторыя савецкіх самалётаў, якая здарылася ў другой палове верасня 1939 года. Адступаючыя часткі Войска Польскага пад Баранавічамі збілі чатыры самалёты Чырвонай Арміі, аднак савецкае камандаванне вырашыла не даваць ход сапраўднай інфармацыі, паведаміўшы, што самалёты разбіліся, а не былі збітыя праціўнікам. Па сённяшні дзень на месцы трагедыі ёсць магілы савецкіх лётчыкаў.

Ігар Мельнікаў у сваіх кнігах стараецца шырока паведамляць пра мала вядомыя гістарычныя факты. Для прыкладу тое, што ў верасні 1939 году ў абароне Горадні ад Чырвонай арміі ўдзел прымала шмат беларусаў.

З гісторыкам размаўляе Валеры Саўко.

слухайце аўдыё

актуальна ідзе збор сродкаў на выданне кнігі «Верасень 39-га. Магілы неаб’яўленай вайны»