Спектаклі, гульні, аповеды ды шмат забавы. Усё гэта было ў Гайнаўцы падчас Чацвёртага міжнароднага фестывалю казак. Традыцыйна ўжо зладзіў яго фонд «Яны - гэта Мы», а сярод удзельнікаў шмат было і беларускіх тэатральных груп. У гарадскі парк прыйшлі жыхары Гайнаўкі ды турысты. Былі людзі, якія папалі туды выпадкова, былі і такія, якія ўдзельнічаюць у фестывалі з самога пачатку.
Апрача Гайнаўкі, сёлета Фестываль казак наведаў Белавежу, Чаромху ды Драгічын. З удзельнікамі сустрэўся Міхась Сцепанюк.
слухайце аўдыё-файл