Ва ўрочышчы Барык побач Гарадка ў 20 раз прайшоў Міжнародны фестываль "Сяброўская Бяседа". Гэта адно з найбольшых пленэрных мерапрыемстваў такога кшталту, ладжаных беларускай меншасцю ў Польшчы. Як у кожны год, удзел у ім прынялі беларускія гурты з Польшчы ды Беларусі.
На сёлетняй ʼʼСяброўскай бяседзеʼʼ пабывалі сотні гледачоў, якія прыехалі з усяго Падляшша. У Гарадку быў таксама Міхась Сцепанюк.
слухайце аўдыё