Міжнародны фестываль «Беларускія фольк-сустрэчы з Prymakami» пройдзе ў Польшчы 3 жніўня, паведаміў БЕЛТА адзін з заснавальнікаў форуму, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Павел Латушка:
«Беларускія фольк-сустрэчы з Prymakami» – адзін з самых вялікіх штогадовых фестываляў беларускай культуры, які праводзіцца ў гміне Міхалова Падляскага ваяводства Польшчы. У гэтым годзе ў ім возьмуць удзел больш за 20 калектываў, якія прадставяць беларускую этнічную меншасць Польшчы і некалькі вядучых калектываў Беларусі. Сярод іх – ансамбль »Песняры«, ансамбль беларускай песні »Цернiца« і арт-група »Багач«. Выступіць музычна-фальклорны ансамбль Prymaki з Юрыем Астапчуком.
Штогод фальклорны фестываль збірае ад 5 да 10 тыс. жыхароў Падляскага ваяводства Польшчы.
ав