16-24 жніўня ў курортным гарадку Закапанэ на поўдні Польшчы адбудзецца 51. Міжнародны фестываль фальклору жыхароў гор.
Гэта ўнікальная падзея, якая паспяхова прасоўвае народную культуру горных рэгіёнаў Польшчы і ўсяго свету. Гэта магчымасць захапляльнай сустрэчы з багаццем традыцый горцаў - музыкай, спевам, танцамі, касцюмамі, народнай творчасцю і кухняй.
Мерапрыемства пачнецца 16 жніўня і будзе працягвацца дзевяць дзён.
Як і кожны год, на мерапрыемстве можна будзе пабачыць выступы калектываў і іх змаганні за галоўную ўзнагароду фестывалю - „Залатую валашку”.
Свой удзел пацвердзілі гурты з Алжыру, Балгарыі, Украіны, Славакіі, Венгрыі, Македоніі, Сербіі, Італіі, Турцыі, Тога й Непалу.
Пастаяннымі пунктамі фестывалю з’яўляюцца Агульнапольскі літаратурны конкурс імя Тадэвуша Стаіха, Чэмпіянат Падгаля па кіраванні коньмі, шэсце па вуліцах Закапанэ, кірмаш народнай творчасці і рамёстваў, конкурс гуртоў, інструменталістаў і спевакоў, а таксама выстава дзіцячых плакатаў, анімацыйныя заняткі для дзяцей і народныя майстар-класы для дарослых.
Сёлета нацыянальныя дні падрыхтуюць дэлегацыі з Афрыкі, Македоніі і Украіны.
Другі раз у фестывальнай вёсцы будзе арганізаваны Кірмаш Святой Цэцыліі, падчас якога можна будзе паглядзець і набыць
цікавыя рэгіянальныя інструменты з Польшчы і замежжа.
Інфармацыйную падтрымку мерапрыемства забяспечвае грамадзкае Польскае радыё.
аз