Запланаваны як звычайна на канец кастрычніка Фестываль Беларускай Бардаўскай і Аўтарскай Песні «Бардаўская восень» у гэтым годзе пройдзе ў даволі абмежаванай форме. Не будзе канцэртаў у Бельску Падляскім, не будзе канцэртаў у меншых мясцовасцях, урэшце – не будзе конкурсу. Арганізатары фестывалю гавораць пра фінансавыя цяжкасці з арганізацыяй сёлетняй імпрэзы.
Нягледзячы на цяжкасці, як гаворыць старшыня Звязу Шчыты Лукаш Леанюк, можна сказаць, што ўжо канцэрты гурту Наві Банд у Гайнаўцы, Бельску ды Нарве распачалі сёлетнюю Бардаўскую восень.
слухайце аўдыёфайл
Яраслаў Іванюк