Беларуская Служба

Дапамога «700 плюс» на сабаку і ката? Такая праграма ўжо дзейнічае ў Польшчы

05.03.2025 13:01
Дапамогай могуць скарыстацца жыхары ўсяе Польшчы, але трэба выканаць пэўныя ўмовы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Chiriac Ciprian/pixabay.com/CC0 Public Domain

Уладальнікі сабак і катоў могуць атрымаюць 700 злотых на сваіх хатніх гадаванцаў. Праграма «700 плюс» для ўладальнікаў сабак і катоў ужо дзейнічае ў Польшчы. У ейных рамках можна атрымаць сродкі, якія дапамогуць даглядаць за хатнімі гадаванцамі. Умовы простыя і кожны можа скарыстацца праграмай, паведамляе Fakt.

Гміна Каменьск (Kamieńsk) ў Лодзіньскім ваяводстве прапануе фінансавую дапамогу ў памеры 700 злотых (амаль 167,5 еўра) асобам, якія вырашылі ўзяць бяздомных жывёл. У праграме могуць удзельнічаць жыхары з усяе Польшчы, а адзіная ўмова — атрыманыя сродкі павінны быць прызначаныя на ўтрыманне сабакі ці ката.

«Ён любіць доўгія прагулкі, добра ставіцца да іншых сабак і хацеў бы знайсці прыязны дом», - так апісвае адно з кандыдатаў на ўсынаўленне Агата Дэмбяк з прытулку «Psia ostoja» ў Пячыскай(Pieczyska). Штомесяц каля 30 жывёл знаходзяць новы дом, але гэтага недастаткова. Зараз у прытулку знаходзіцца 40 сабак з гміны Каменьск.

«Гміна Каменьск мае сваю праграму «700 плюс», скіраваную для патэнцыйных апекуноў жывёл», - паясняе мер Яраслаў Банковіч. Ініцыятыва накіравана на тое, каб знайсці новыя дамы для жывёл і скараціць выдаткі на іхнае ўтрыманне ў прытулку, якія зараз складаюць каля 20 000 злотых у месяц.

Каб скарыстацца праграмай, неабходна заключыць дамову з прытулкам і перадаць рахункі, якія пацвярджаюць выдаткі, звязаныя з утрыманнем хатняга гадаванца. Праграма даступная ўсім жадаючым, незалежна ад месца пражывання.

Супрацоўнікі прытулку падкрэсліваюць, што «ўсынаўленне» жывёлы - гэта сур'ёзнае рашэнне. «Мы ведаем, як паводзяць сябе гэтыя сабакі і ці пасуе іх характар ​​чалавеку, які хоча іх усынавіць», - запэўнівае Ізабэла Качмарэк з прытулку.

У сваю чаргу чыноўнікі заяўляюць, што прыярытэтам з'яўляецца дабрабыт жывёл, таму не выключаюць магчымых праверак у новых гаспадароў. Праграма дзейнічае ўжо некалькі гадоў, але ў апошні час асаблівай цікавасці не выклікае. Запушчана цяпер грамадская кампанія закліканая, гэта памяняць.

аз