Беларуская Служба

Дональд Трамп: Украіна гатова да мірных перамоў 

05.03.2025 08:04
Амерыканскі лідар таксама дадаў, што Зяленскі выказаў удзячнасць ЗША за падтрымку і гатовы падпісаць пагадненне па рэдказямельных мінералах.
   ,  , 4  2025 .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, Кангрэс ЗША, 4 сакавіка 2025 г. PAP/EPA/WIN MCNAMEE / POOL

Падчас свайго звароту да Кангрэса ЗША ў аўторак увечары прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што атрымаў ліст ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Паводле прэзідэнта ЗША, у гэтым лісце ўкраінскі лідар паведаміў, што Кіеў «гатовы сесці за стол перамоваў» і што «ніхто не хоча міру больш, чым Украіна».

Амерыканскі лідар дадаў, што ў лісце Зяленскі выказаў удзячнасць ЗША за падтрымку і паведаміў аб гатоўнасці падпісаць пагадненне па рэдказямельных мінералах. Падпісанне сарвалася ў мінулую пятніцу, 28 лютага, пасля сваркі ў Белым доме.

«Паралельна ў нас былі сур'ёзныя перагаворы з Расіяй, і мы атрымалі моцныя сігналы, што яны гатовы да міру», —  дадаў прэзідэнт ЗША.

«Я нястомна працую, каб пакласці канец жорсткаму канфлікту ва Украіне.  Мільёны ўкраінцаў і расіянаў былі дарэмна забітыя ці параненыя ў гэтым жахлівым і жорсткім канфлікце, канца якому не відаць. Злучаныя Штаты накіравалі сотні мільярдаў долараў на падтрымку абароны Украіны. Між тым, Еўропа, на жаль, выдаткавала больш грошай на куплю расійскай нафты і газу, чым на абарону Украіны — значна больш! І Байдэн вылучыў на гэтую барацьбу больш грошай, чым выдаткавала Еўропа». — перакананы Дональд Трамп.

Аглядальнікі адзначаюць, што ў сваёй прамове перад Кангрэсам прэзідэнт ЗША ніяк не пракаментаваў прыпыненне ваеннай дапамогі Украіне.

PAP/VOA/эж