Старыя Васілішкі ў Шчучынскім раёне... У гэтай вёсцы 16 лютага 1939 года нарадзіўся Чэслаў Юльюш Выджыцкі, які пазней стане вядомым польскім артыстам пад псеўданімам Чэслаў Немэн.
«Чэслаў Немэн – вялікі польскі артыст, але тут, у Васілішках, мы лічым яго проста сваім земляком», – гаворыць загадчык клуба-музея Чэслава Немэна Уладзімір Сянюта.
Музей створаны ў доме, у якім нарадзіўся і жыў да 19-ці гадоў Чэслаў Немэн. З Уладзімірам Сянютам размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл