65 гадоў таму, 4 сакавіка 1956 году, у Беластоку выйшаў першы нумар беларускага тыднёвага выдання «Ніва». За гэтыя гады з’явілася амаль 4300 нумароў, а тыраж складаў ад 10-ці тысячаў у 60-я гады па адну тысячу сёння.
Першым шматгадовым рэдактарам выдання быў Георгій Валкавыцкі. З «Нівай» супрацоўнічалі таксама сацыёлаг Уладзімір Паўлючук, вядомы пісьменнік Сакрат Яновіч, паэты Віктар Швед, Аляксандр Баршчэўскі ці Ян Чыквін, а таксама гісторыкі Яўген Мірановіч і Алег Латышонак.
Галоўны рэдктар "Нівы" Яўген Вапа
Сённяшні галоўны рэдактар «Нівы» Яўген Вапа гаворыць, што з беларускім выданнем ён звязаны з дзяцінства.
слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк