Беларуская Служба

Польскае радыё было ўзнагароджанае ў конкурсе Асацыяцыі каталіцкіх выдаўцоў

05.03.2021 13:31
Грамадская радыёстанцыя атрымала ўзнагароду „Фенікс 2020”, між іншым, за першае ў гісторыі фанаграфіі выданне трох поўных імшоў Станіцлава Манюшкі.
Аўдыё
  • Польскае радыё было ўзнагароджанае ў конкурсе Асацыяцыі каталіцкіх выдаўцоў.
Budynek Polskiego Radia
Budynek Polskiego Radiashutterstock.com/Fotokon

5 сакавіка ў TVP Kultura можа будзе паглядзець гала-канцэрт, падчас якога будуць уручаныя ўзнагароды Асацыяцыі каталіцкіх выдаўцоў „Фенікс 2020”. Адным з лаўрэатаў гэтай узнагароды стала грамадскае Польскае радыё, дарэчы не ўпершыню.

Грамадскае Польскае радыё чарговы раз было ўзнагароджанае ў конкурсе Асацыяцыі каталіцкіх  выдаўцоў „Фенікс”. Ідэя конкурсу – прасоўванне найбольш цікавых і лепшых публікацыі на рэлігійную тэматыку. Узнагарода „Фенікс” прысуджаецца ў 19 намінацыях, якія тычацца каталіцызму і прасоўвання хрысціянскіх каштоўнасцей. Сёлета ўзнагароду і два дыпломы атрымала грамадскае Польскае радыё.

У прыватнасці ўзнагароду „Фенікс 2020” у намінацыі „Хрысціянская музыка”атрымаў альбом „Манюшка. Імшы”, запісаны салістамі і хорам Польскага радыё і Аркестрам Польскага радыё ў Варшаве пад кіраўніцтвам дырыжора Міхала Кляўзы (Michał Klauza).  Гэта першае ў гісторыі фанаграфіі выданне трох поўных імшоў кампазітара.

Міхал Кляўза дадае, што да стварэння гэтага незвычайнага праекта былі запрошаны самыя выдатныя салісты:

- Я вельмі рады, што пры запісе мы маглі супрацоўнічаць з самымі выдатнымі салістамі. Я ўдзячны таксама хору Польскага радыё з Кракава. Я спадзяюся, што альбом спадабаецца таксама слухачом. Запрашаю яго паслухаць. Мой любімы твор на дыску гэта „Польская імша”.

 У сваю чаргу дыпломы атрымалі:  трэцяя і чацвёртая часткі „Мелодый для польскага псалтыра. Opera Omnia”. Гэта запіс псалмоў Мікалая Гамулкі(Mikołaj Gomółka) пад кіраўніцтвам Агнешкі Будзіньскай-Бэнэт (Agnieszka Budzińska-Bennett), а таксама дыск „Я веру, вы мяне чуеце!”, выдадзены да 40-годдзя першага паломніцтва Яна Паўла ІІ у Польшчу.

Кампакт-дыску, прысвечаны Папе рымскаму атрымаў дыплом у намінацыі „Мультымедыя”. Кіраўнік Галоўнай рэдакцыі каталіцкіх праграм Польскага радыё ксёндз Анджэй Маеўскі(Andrzej Majewski) патлумачыць, што альбом натхнёны словамі папскай гаміліі, якая прагучала ў Гнезне на ўзгорку Леха:

- Папа сказаў: „Я веру, што яны мяне чуюць”, мы гэта памянялі на „ Я веру, вы мяне чуеце”. Гэта будуць заўсёды актуальныя словы. Цяпер пасля больш за 10 гадоў ад смерці Яна Паўла ІІ, важна пачуць ягоныя словы нанава ў новым кантэксце.

У сваю чаргу мастацкі кіраўнік праекта „Мелодыі для польскага псалтыра. Opera Omnia” Агнешка Будзіньска-Бэнэт падкрэсліла, што згаданы цыкл прапануе найвыдатнейшую польскую даўнюю музыку:

- Праект прадугледжвае выдачу ўсіх твораў Мікалая Гамуўкі, то бок псалмоў да тэкстаў Яна Каханоўскага. Гэта нашая нацыянальная спадчына. Да гэтай пары не было такога буйнога праекту, таму гэта выключны праект у сусветным маштабе. Цяпер мы рэалізуем яго для нашых слухачоў.  

Калі гаворка ідзе пра публікацыі, то сёлетнімі лаўрэатамі з’яўляюцца: кракаўскі арцыбіскуп Марэк Ендрашэўскі(Marek Jędraszewski) і дапаможны біскуп Вармінскай архідыяцэзіі Юліян Вайткоўскі(Julian Wojtkowski) за творчыя дасягненні і ўклад у рэлігійнае, сацыяльнае і культурнае жыццё, а таксама Габрыэль Барташэўскі(Gabriel Bartoszewski), які быў пастулятарам у многіх працэсах па беатыфікацыі і кананізацыі.

Гэта не першыя ўзнагароды, якія журы конкурсу прызнала Польскаму радыё.  У мінулым годзе грамадская радыёстанцыя атрымала прэміі за два альбомы. Альбом „Пячатка” Антаніны Кшыштань (Antonina Krzysztoń) і Анджэя Ягадзіньскага(Andrzej Jagodziński) перамог у намінацыі „Сучасная хрысціянская музыка”, а альбом хору Польскага радыё з псалмамі Мікалая Гамулкі „Мелодыі для польскага псалтыра” быў узнагароджаны ў намінацыі „Класічная хрысціянская музыка”.

Таксама ў 2018 годзе сярод альбомаў, якія ўзнагародзіла Асацыяцыяй каталіцкіх выдаўцоў, апынуліся два кампакт-дыскі, падрыхтаваныя Музычным агенцтвам Польскага радыё - араторыя Антоніа Кальдары „Магдалена ля ног Хрыста” і міжнародны музычны праект „Дэкалог”. Дзесяць простых слоў”.

У сваю чаргу 2017 годзе альбом Польскага радыё „Душа ў вушах” Міхала Кулентага (Michał Kulenty) атрымаў узнагароду „Фенікс” у намінацыі „Хрысціянская музыка”, а годам раней грамадская радыёстанцыя была ўзнагароджаная за пастаянную місію евангелізацыі мільёнаў палякаў і прапаганду любові да кнігі.

Тады старшыня Асацыяцыі каталіцкіх выдаўцоў ксёндз Раман Шпакоўскі(Roman Szpakowski) казаў, што роля Польскага радыё ў прасоўванні культуры і прадстаўленні хрысціянскага светапогляду ў польскім грамадстве мае фундаментальны характар:

- Першыя перадачы былі звязаныя таксама з Касцёлам. З самага пачатку трансляваліся таксама імшы. Такім чынам было да вайны. Але таксама пасля Другой сусветнай вайны прасоўванне хрысціянскіх каштоўнасцей было ў радыё важным. Сяброўства, сям’я, дабро.

Гэтак званага „Малога Фенікса”ў  мінулым двойчы атрымала таксама журналістка Інфармацыйнага агенцтва Польскага радыё святой памяці Эва Галубовіч (Ewa Hołubowicz). У  2012 годзе яна была першым у гісторыі конкурсу паўторна ўзнагароджаным лаўрэатам.

Лаўрэатамі галоўнай узнагароды конкурсу, то бок „Залатога Фенікса” з’яўляюцца, між іншым, вядомы паэт ксёндз Ян Твардоўскі(Jan Twardowski), гісторык філасофіі прафесара Стэфан Свежаўскі(Stefan Świeżawski), гісторык літаратуры і перакладчык прафесар Анна Свідэркоўна(Anna Świderkówna), рэжысёр, сцэнограф і прафесар выяўленчага мастацтва Лешак Мондзік(Leszek Mądzik), гісторык, пісьменнік, саветолаг прафесар Анджэй Новак(Andrzej Nowak).

Узнагарода Асацыяцыі каталіцкіх выдаўцоў „Фенікс” была ўпершыню ўручана ў 1999 годзе. Назва навязвае да легендарнай птушкі, паводле грэчаскай міфалогіі, валодае здольнасцю спальваць сябе, а затым адраджацца з попелу. У старой хрысціянскай літаратуры Фенікс стаў сімвалам Уваскрэслага Хрыста.

Узнагароды Асацыяцыі каталіцкіх  выдаўцоў „Фенікс” традыцыйна ўручаюцца вясной падчас Кірмашу каталіцкіх выдаўцоў у Варшаве. Аднак сёлета з-за пандэміі кірмаш не адбыўся.

аз