Беларуская Служба

Музычны тэатр у Познані запрашае на мюзікл «Virtuoso»

23.08.2021 16:01
Спектакль натхнёны творамі выдатнага паляка і харызматычнай асобы Ігнацыя Яна Падарэўскага.
Аўдыё
  • Музычны тэатр у Познані запрашае на мюзікл «Virtuoso».
Ігнацый Ян ПадарэўскіAutorstwa Theodore C. Marceau - http://www.gutenberg.org/files/15604/15604-h/15604-h.htm, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=182721

Музычны тэатр у Познані запрашае на мюзікл «Virtuoso» – героем якога з’яўляецца Ігнацый Ян Падарэўскі. Гэта гісторыя выдатнага мастака, які выкарыстаў сваю папулярнасць, каб дапамагчы сваёй Радзіме вярнуць незалежнасць.

Мюзікл «Virtuoso» – гэта займальная гісторыя пра чароўнага чалавека, музыка, кампазітара і надзвычай харызматычную асобу – Ігнацыя Яна Падарэўскага. Надоечы са спектаклям маглі пазнаёміцца таксама жыхары Варшавы на сцэне Драматычнага тэатра, нагадвае дырэктар Музычнага тэатра ў Познані Пшэмыслаў Келішэўскі (Przemysław Kieliszewski):

-Мы ведаем гэтага нацыянальнага героя, як выдатнага піяніста, кампазітара, міністра замежных спраў Польшчы, прэм’ера, але мы няшмат ведаем пра яго, як чалавека, дарэчы, аднаго з найбагацейшых артыстаў, якога абажалі жанчыны і які мог пахваліцца многімі талентамі. Падарэўскі быў таксама выдатным аратарам. Сваімі эмацыйнымі прамовамі, між іншым, у Вэрсалі здолеў пераканаць тагачасных сусветных лідараў да таго, каб Польшча вярнулася на мапу Еўропы.

Мюзікл пра Ігнацыя Яна Падарэўскага можна глядзець на сцэне Музычнага тэатра ў Познані:

-Прэм’ера адбылася ў верасні 2020 года, але пандэмія нам перашкодзіла. Дарэчы варшаўская прэ’ера таксама пачаткова была запланаваная на лістапад мінулага года. На шчасце, гэта не паўплывала на зацікаўленне, паколькі ўсе білеты былі прададзеныя. Тых каму не ўдалося іх купіць запрашаю на наш канал на YouTube паслухаць і паглядзець песні са спектакля пад загалоўкам «Padymania», што азначае манію на пункце Парадэўскага. Назва навязвае да папулярнасці, якой напрыканцы XIX стагоддзя карыстаўся сам кампазітар і яго канцэрты. Можна сказаць, што Падарэўскі быў першай сусветнай зоркай, шоўменам.

Дарэчы ў рамках варшаўскай прэм’еры спектакля «Virtuoso» адбыўся таксама спецыяльны паказ для акрэдытаваных у Польшчы дыпламатаў. Дырэктар Келішэўскі нагадвае, што спектакла не было б без супрацы з Інстытутам Міцкевіча:

-У 2016 годзе ў Злучаных Штатах Амерыкі быў абвешчаны конкурс на мюзікл пра Падарэўскага. Некалькі сотняў амерыканскіх артыстаў сумленна працавала над яго біяграфіяй. У 2018 годзе разам з членамі амерыканскага журы і прадстаўнікамі Інстытута Міцкевіча мы паглядзелі сем фінальных спектакляў і выбралі «Virtuoso» аўтарства Мэцью Гарды (Matthew Hardy), і ў рэжысуры Эндрыю Фокса. Згаданыя асобы гаратавалі стыль-брадвей і лёгкасць. Менавіта дзякуючы амерыканцам можам пазнаёміцца з Падарэўскім, які нам блізкі.

Зразумела польскую версію спектакля «Virtuoso» апрацавалі польскія артысты:

-Рэжысёрам спектакля стаў Ежы Ян Палоньскі. Харэаграфіяй занялася Пауліна Анджэеўска-Даменцка. Марыюш Наперала заняўся сцэнаграфіяй, а Агата Ухман – касцюмамі. Ролю Падарэўскага ў Варшаве сыгралі Януш Круціньскі і Марцін Янушкевіч. У сваю чаргу ролю Гелены Маджэеўскай выканала выдатная Барбара Мэльцэр, а Гелены Гурскай (пазней Падарэўскай) – Анна Лясота. Нельга забываць таксама пра ўвесь выдатны калектыў Музычнага тэатра ў Познані.

Спектакль паказвае, што Ігнацый Ян Падарэўскі – гэта не толькі таленавіты, але перш за ўсё працавіты чалавек:

- Сам Падарэўскі казаў, што ягоны поспех, гэта вынік таленту, але толькі ў 5%. Далей гэта шчасце і цяжкая праца. Яго сціпласць, несумленныя таленты, якія ўсё ж абапіраліся на веды, а таксама шчасце да людзей, у тым ліку Гелены Маджэеўскай, якая ўвяла яго на салоны, дазволілі яму зрабіць кар’еру. Варта дадаць, што адначасова ў жыцці Падарэўскага было шмат праблемаў. Ён страціў жонку, выхоўваў сына з абмежаванымі магчымасцямі іг.д. Аднак непахіснасць характару і цяжкая праца прычыніліся да таго, што мы можам ім зараз захапляцца. Песні, якія складаюцца на спектакль эмацыйныя, рамантычныя, патрыятычныя. Яны паказваюць выключнага чалавека, пра якога мы крыху забылі.Зразумела, мы ведаем, што імя Падарэўскага атрымліваюць школы, што пра яго кампазіцыі пішуць у падручніках, але гэта не набліжае нас да яго асобы. Гэта было магчымае дзякуючы форме мюзікла.

-гаварыў дырэктар Музычнага тэатра ў Познані Пшэмыслаў Келішэўскі.

Мюзікл пра Ігнацыя Яна Падарэўскага будзе паказавы ў другой палове кастрычніка ў Вільні. Тэатр атрымаў таксама запрашэнне з ЗША і Еўропы.

Нагадваем, на сцэне Музычнага тэатра ў Познані можна паглядзець таксама спектакль «Камбінат» – натхнёны тэкстамі Кафкі і Оруэла, а таксама музыкай і тэкстамі Гжэгажа Цяхоўскага – лідара гурта «Рэспубліка». Ён адрасаваны не толькі аматарам легендарнага гурта, паколькі паказвае некаторыя ўніверсальныя праблемы сучаснага свету.

Эва Плісецка/аз

*Ігнацый Ян Падарэўскі – нарадзіўся 18 лістапада 1860 года ў сяле Курылоўка (Падолле). Памёр 29 чэрвеня 1941 года ў Нью-Ёрку. Быў польскім піяністам, кампазітарам, дзяржаўны і грамадскі дзеячам, дыпламатам. Са студзеня па снежань 1919 займаў пасаду прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў Польшчы.