Беларуская Служба

Свята свабоды пройдзе ў Гданьску

26.08.2021 13:13
Традыцыйна 31 жніўня, у гадавіну падпісання жнівеньскіх пагадненняў, у 10 гадзін адбудзецца сімвалічнае адкрыццё гістарычнай брамы № 2 Гданьскай верфі.
     .
Палякі адзначаюць гадавіну падпісання Жнівеньскіх пагадненняў. PAP/Adam Warżawa

Выставы, кінапаказы, спектаклі, дыскусіі, канцэрты, Веча для Еўропы – гэта толькі некаторыя падзеі, якія складаюць праграму Свята Свабоды. Яно пройдзе з 27 жніўня па 1 верасня ў Гданьску, пішуць на партале dzieje.pl.

Праграма Свята свабоды, арганізаванага ў сталіцы Памераніі ў гонар 41-ай гадавіна падпісання жнівеньскіх пагадненняў была прадстаўлена ў аўторак на прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў зімовым садзе Еўрапейскага цэнтра салідарнасці (ECS).

Свята свабоды адкрые фестываль салідарнасці мастацтваў, які пачнецца ў пятніцу 27 жніўня і працягнецца да нядзелі 29 жніўня. Мерапрыемства вяртаецца пасля леташняга перапынку, выкліканага пандэміяй.

Сёлета мінае 40 гадоў з І нацыянальнага з'езду дэлегатаў прафсаюзу «Салідарнасць». З гэтай нагоды ў рамках Свята свабоды ў выхадныя пройдзе канферэнцыя «(Самакіроўная) Рэч Паспаліта XXI стагоддзя». У рамках адзначэння Свята свабоды ў суботу, 28 жніўня, у бібліятэцы ECS адкрыецца часовая выстава «Зʼезд. Камунікацыя ідэй», у якой распавядаецца аб ролі і місіі незалежных СМІ. Традыцыйна 31 жніўня, у гадавіну падпісання жнівеньскіх пагадненняў, у 10 гадзін адбудзецца сімвалічнае адкрыццё гістарычнай брамы № 2 Гданьскай верфі.

Арганізатарамі свята свабоды зʼяўляюцца: горад Гданьск, самакіраванне Паморскага ваяводства і Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, пісалі на dzieje.pl.

эж

17 жніўня 1980 г. работнікі ў Гданьску вынеслі 21 патрабаваньне, з якіх пачаліся змены ў Польшчы

17.08.2019 08:09
Жнівень 1980 стаўся ключавым месяцам у супрацьстаянні паміж польскімі працоўнымі і камуністычнымі ўладамі.

Палякі адзначаюць гадавіну падпісання Жнівеньскіх пагадненняў і не забываюць пра Беларусь

31.08.2020 14:07
40 гадоў таму пратэстоўцы і ўлады ПНР падпісалі гістарычнае пагадненне, якое  пачало сістэмныя перамены не толькі ў Польшчы.

Лех Валэнса: «Я хачу, каб у беларусаў усё атрымалася»

26.10.2020 18:05
Лех Валэнса на сустрэчы з Сяргеем Дылеўскім сказаў, што захапляецца адвагай беларусаў і жадае ім поспеху.