Беларуская Служба

Ці ў Беларусі жаночы твар?

30.08.2021 15:50
У Крынках, у час беларускага Трыялогу, жанчыны – выступоўцы казалі пра фемінізм, палітыку, мастацтва і літаратуру.
Аўдыё
  • Дваццаць першы "Беларускі трыялог" у Крынках
Дваццаць першы "Беларускі трыялог" у Крынкахфота: Анна Пятроўская

У Крынках на Беласточчыне завяршыўся ХХІ Беларускі Трыялог. На гэты раз культурнае мерапрыемства прайшло пад лозунгам «Беларусь – гэта жанчына». Арганізатар, фонд Villa Sokrates аддаў голас жанчынам, якія дыскутавалі з розных пазіцыяў: літаратуры, культуры і палітыкі. Сустрэча пачалася вернісажам выставы «Калі формы становяцца стаўленнем», але яе галоўная частка была прысвечаная жанчынам і іхнай ролі ў жыцці краіны. Ці ў Беларусі жаночы твар? З гэтым пагаджаюцца амаль усе ўдзельнікі.

«Беларускі трыялог» быў ініцыяваны шмат гадоў таму выбітным беларускім і польскім пісьменнікам і публіцыстам Сакратам Яновічам. Цяпер яго спадчыну захоўвае і развівае Фонд Villa Sokrates.

Анна Пятроўская

слухайце аўдыё