Беларуская Служба

У суботу пройдзе «Нацыянальнае чытанне»

03.09.2021 10:02
Як і кожны год, мерапрыемства ў варшаўскім Саксонскім парку адкрые прэзідэнцкая пара.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.congerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

У бліжэйшую суботу 4 верасня па ўсёй Польшчы і за яе межамі пройдзе X «Нацыянальнае чытанне». Сёлета палякі будуць чытаць «Маральнасць пані Дульскай» Габрыелі Запольскай. Як і кожны год, мерапрыемства адкрые прэзідэнцкая пара ў варшаўскім Саксонскім парку, нагадвае Gazeta Polska Codziennie.

«Маральнасць пані Дульскай» Габрыелі Запольскай – гэта ўнікальны твор, які асуджае крывадушнасць і хлусню. Мы знаходзім у ім камізм і горкую іронію, віртуознае адлюстраванне персанажаў і пачуццё мовы, але перш за ўсё універсальны маральны пасыл, які ў імя справядлівасці і добрасумленнасці прымушае нас асуджаць зло.

П’еса Запольскай узбагаціла польскую літаратуру важным сацыяльным адлюстраваннем. Тэрмін «дульшчына» (dulszczyzna) увайшоў у гутарковую мову назаўсёды і на працягу стагоддзяў, неаднойчы станавіўся прадметам яркіх дыскусій, напісаў прэзідэнт Анджэй Дудa ў сваім звароце з нагоды акцыі.

«Нацыянальнае чытанне» пройдзе ў тысячах месцаў у Польшчы і за яе межамі. Апоўдні ў Варшаве акцыю афіцыйна адкрые прэзідэнт Анджэй Дуда і яго жонка Агатай Карнгаўзэр-Дуда на сцэне ў Саксонскім парку. Разам з імі выступяць вядомыя польскія акторы, у тым ліку, Гражына Баршчэўска, Эдыта Юнгоўска і Aнна Дэрашоўска – усе ў ролі галоўнай гераіні.

Аўтары пастаноўкі заяўляюць, што ў кожным з трох актаў гледачы змогуць пазнаёміцца з іншай версіяй Аніэлы Дульскай.

Мерапрыемства будзе транслявацца ў прамым эфіры ў інтарнэце: на афіцыйным сайце прэзідэнта Польшчы, на каналах Нацыянальнага цэнтра культуры і на партале грамадскага Польскага радыё.
«Нацыянальнае чытанне» суправаджае выстава «Дульска на сцэне», якую можна ўбачыць у галерэі «Кардэгарда». Прэзентаваныя там плакаты, праграмы, фатаграфіі і карыкатуры, паказваюць амаль 20 найважнейшых пастановак камедыі на сцэнах Кракава, Варшавы, Львова і Вільні, паведамляе Gazeta Polska Codziennie.

аз