Беларуская Служба

«Смеласць» Аляксея Палуяна на кінафестывалі Millennium Docs Against Gravity у Польшчы

06.09.2021 16:47
Сёння і заўтра пасля паказу ў кінатэатры «Kinoteka» у Варшаве сустрэча з рэжысёрам.
Аўдыё
  • «Смеласць» Аляксея Палуяна на кінафестывалі Millennium Docs Against Gravity у Польшчы
Millennium Docs Against Gravity 2021
Millennium Docs Against Gravity 2021mat. promocyjne

Сёння і заўтра (6 і 7 верасня) у варшаўскім кінатэатры «Kinoteka» (Палац культуры і навукі) адбудуцца паказы дакументальнага кіно Аляксея Палуяна пад загалоўкам «COURAGE»- («Смеласць»). Беларускі рэжысёр і ягоны фільм запрошаны на кінафестываль Millennium Docs Against Gravity.

Фільм здумаўся даволі коратка як для дакументальнага кіно – менш за тры гады. Большасць матэрыялаў, якія ўвайшлі ў фінальны фільм, гэта матэрыял зняты падчас пратэстаў у жніўні 2020 г. Гэта фільм пра трое беларускіх мастакоў – акцёраў Беларускага Вольнага тэатру, пра ролю мастака ў беларускай незалежніцкай, культурнай рэальнасці. Фільм называецца «COURAGE»-«Смеласць». Гэта смеласць беларускага народа, які ўлетку сказаў сваё «не!».

«Але першапачаткова мне было цікава зразумець смеласць і ролю мастакоў», – адзначае Аляксей Палуян.
Героямі з'яўляюцца трое акцёраў: Дзяніс Тарасенка, Марыя Якубовіч і Павал Гарадніцкі.
«Гэта фільм пра іх смеласць, асабістыя прынцыпы. Мяне заўсёды цікавіла гэтае пытанне – ці рэальна быць незалежным мастаком у сучаснай Беларусі. Працаваць на такія тэмы, на якія яны працуюць гэта і, паводле мяне, смеласц», – распавёў нам рэжысёр.

У Польшчы прэмʼера «COURAGE»-«Смеласць» была на кракаўскім кінафестывалі дакументальнага кіно, а зараз ён трапіў у варшаўскі кінафестываль дакументальнага кіно Millennium Docs Against Gravity.

У Варшаве запланавана агулам 5 паказаў. Першы быў у суботу, сёння і заўтра другі з удзелам рэжысёра.

А пасля фільм ідзе падарожнічаць па польскіх гарадах: 8-га верасня – Познань, 9-га Вроцлаў, 10-га- Гдыня і 11-га верасня Быдгашч.

«Я асабіста запрашаю беларусаў, якія зараз вымушана знаходзяцца ў Польшчы. Я вельмі буду рады, калі прыдуць як мага больш беларусаў» – сказаў Аляксей Палуян.

яс