Беларуская Служба

Беларускі Свабодны тэатр пераязджае ў Варшаву

14.12.2021 16:28
Беларускі Свабодны тэатр пад кіраўніцтвам Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды пераязджае ў Польшчу.
Аўдыё
Сустрэча ў ВаршавеФота: Radyjo.net

З гэтай нагоды адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Беларускага Свабоднага тэатра, рэжысёрам Агнежкай Холанд (Agnieszka Holland), віцэ-мэрам Варшавы Альдонай Махноўскаяй-Гура (Aldona Machnowska-Góra) і паказ дакументальнага фільма «Мужнасць», намінаванага на «Оскар», які паказвае жыццё і дзейнасць тэатра на фоне падзей 2020 года. у Беларусі.

Слухайце далучаны файл!

Мастацкі кіраўнік Свабоднага тэатра Мікалай Халезін распавёў, што ў Варшаву з Беларусі вывезлі 18 супрацоўнікаў тэатра, некаторыя прыехалі з сем’ямі. Цяпер для тэатра важна знайсці сталае месца для працы, а людзям - наладзіць свой побыт, знайсці жытло. Нягледзячы на няпростыя ўмовы для працы і жыцця цягам апошніх год, калектыў Свабоднага тэатра захаваўся.

— Так, атрымалася захаваць калектыў. Гэта было вельмі складана, бо ўсе прай9шлі праз самыя розныя прыгоды, шмат хто пасядзеў у турме. Але і на тым баку ёсць добрыя людзі, нас папярэдзілі, што надыходзіць крытычны момант, калі любое дзеянне будзе кваліфікавацца ў крымінальную справу, нават рэпетыцыі. І мы вывезлі людзей, увесь калектыў. Па дарозе два чалавекі сышлі, але па асабістым прычынам. У нас няма гісторый, калі людзі сыходзяць назаўсёды. Вось адзін чалаек да нас вяртаецца. Нашмат лягчэй разам, бо калі застаешся адзін, цяпер складана выжыць, — мяркуе Халезін.

Мікалай Халезін тлумачыць выбар Варшавы і тым, што людзі, якія з'ехалі з Беларусі, не губляюць надзеі на вяртанне, хочуць быць бліжэй да краіны і сваіх родны:

— Тэатр будзе базавацца тут. У нас былі іншыя прапановы – у Германіі, у Велікабрытаніі. Але гэта ўвогуле вялікія сумы, асабліва на жыллё, якіх у нас няма. Таму выбралі Варшаву. Да таго ж усе хочуць быць бліжэй да дома. Родныя, сябрыя якія застаюцца ў Беларусі --  усе хочуць мець магчымасць бачыцца з імі. Ніхто не плануе з’язджаць назаўсёды, усе хочуць дадому. Гэта ўвогуле дамінуючая цяпер тэма ў мігранцкіх колах – “я хачу дадому”. Мы былі мастом паміж Вялікабрытаніяй і Беларуссю. Цяпер у гэты мост дадался Польшча. Думаю, гэта будзе карысна і польскаму боку, бо мы шмат што можам даць у плане камунікацый, работы з вялікімі структурамі Брытаніі. Мы не будзем вялікай нагрузкай для Польшчы.

Мікалай Халезін прызнае, што гэта новая сітуацыя для тэатра. Так, былі гастролі, але пасля іх заўсёды людзі вярталіся дадому. У Беларусі адбываліся падпольныя паказы, была сувязь з гледачамі.

– Для нас гэта не так страшна, бо мы прайшлі розныя варыянты працы. Але што тычыцца тэатра – мы губляем цяпер свайго гледача. Бо мы ўсё ж працавалі для беларускай аудыторыі, і сумна, што яе не бачым у жывую цяпер. Але мы прыдумалі вялікія праекты, ёсць дамоўленасць з тэатрам Барбік у Лондане (Barbican Theatre London. – Рэд.), што міравую прэм’еру спектакля «Сабакі Еўропы» будзем трансляваць онлайн, спецыяльна для беларускай аўдыторыі.

Мікалай Халезін – з катэгорыі аптымістаў, калі так можна сказаць. Ён перакананы, што час Аляксандра Лукашэнкі ўжо сышоў, нягледзячы на рэчаіснасць.

– У мяне няма сумневаў. Пытанне ж не ў фізічным сыходзе Лукашэнкі. Пытанне ў трансфармацыі людзей. Калі чалавек асэнсаваў, ён не можа наноў палюбіць гэтую істоту. Для мяне самае важна, што змяніўся стан людзей. Адбылося самае важнае. Гэта другаснае пытанне. Пытанне толькі ў тым, колькі жыццяў ён з сабой забярэ, колькі яшчэ прымусіць людзей пакутаваць. Але тое, што ён сыдзе, ужо перадвызначана.

Віцэ-прэзідэнт Варшавы Альдона Махноўская-Гура (Aldona Machnowska-Góra) таксама прысутнічала на сустрэчы. Яна адзначыла, што важна падтрымліваць прадстаўнікоў творчых прафесій, бо гэта канцэнтрацыя ментальнасці народа.

– У Варшаве мы некалькі месяцаў з Цэнтрам беларускай салідарнасці і другімі арганізацыямі падтрымліваем беларусаў. Аператыўна рэагуем на сітуацыю, якая ёсць і будзе праз некаторы час. Але маю надзею, што не будзе такой заўсёды. І размова не толькі пра сацыяльную дапамогу людзям, якія выязджаюць з Беларусі ў Варшаву, і не толькі ў Варшаву. Бо мы знаходзімся ў кантакце з уладамі іншых вялікіх гарадоў Польшчы і шмат часу трацім на тое, як можна дапамагчы беларусам, іншаземцам, якія знаходзяцца ў нашай краінай. Важная сацыяльная падтрымка, каб людзі маглі жыць, працаваць, мець магчымасць інтэгравацца, каб сям’я мела падтрымку, дзеці маглі хадзіць у школу.

І ў гэтай надзвычайнай сітуацыі хачу адзначыць, што важная падтрымка артыстычных, журналісцкіх, навуковых асяродкаў. Бо гэта сутнасць трываласці народу. Некалі гэта скончыцца і людзі вернуцца дадому. А цяпер важна праца артыстаў. Таксама важна нам усім не недаацэньваць тых, хто застаўся ў Беларусі. Не стамляцца ў салідарнасці, у тым, што дае надзею. Гэта таксама ёсць пэўнай барацьбой, - сказала Віцэ-прэзідэнт Варшавы Альдона Махноўская-Гура.

Апроч працы на сцэне, Свабодны тэатр мае планы разбудаваць у Варшаве школу тэатральнага мастацтва. Спачатку для дзяцей.
вх