Беларуская Служба

Мастачка Дар’я Цемра выказалася супраць вайны карцінай на бінтах

08.03.2022 10:23
Алеем на бінтах Дар’я стварыла карціну пад назвай «Знак болю».
«Знак болю»фота: by_culture

Новая праца гродзенскай мастачкі Цемры прысвечаная вайне ва Украіне. Вайна заспела яе ў Кіеве. Алеем на бінтах Дар’я стварыла карціну пад назвай «Знак болю».

«Я ганаруся, што я беларуска і я буду бараніць сябе. І я буду бараніць беларусаў з такімі ж каштоўнасцямі як у мяне. І я буду бараніць людзей розных нацыянальнасцяў з такімі ж каштоўнасцямі, як у мяне» – кажа мастачка.

«Толькі разам, аб'яднаўшыся, мы зможам спыніць трагедыю на нашых землях», – піша Цемра ў сваім інстаграме.

ав/budzma.org


. .
Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры