Беларуская Служба

У Дзень памяці ахвяр катынскага забойства адкрылася выстава «Асташкаў, паштовая скрыня № 37»

13.04.2022 14:16
Выстава Інстытута нацыянальнай памяці прысвечана лёсу грамадзян Польшчы, зняволеных у спецлагеры НКУС у Асташкаве і забітых падчас катынскага злачынства.
 ,    37
Выстава «Асташкаў, паштовая скрыня № 37»PAP/Adam Warżawa

У Дзень памяці ахвяр катынскага забойства ў Музеі Другой сусветнай вайны ў Гданьску адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Асташкаў, паштовая скрыня № 37». Выстава Інстытута нацыянальнай памяці прысвечана лёсу грамадзян Польшчы, зняволеных у спецлагеры НКУС у Асташкаве і забітых падчас катынскага злачынства.

Прадстаўнік Інстытуту нацыянальнай памяці Рафал Ляшкевіч падкрэсліў, што назва «Асташкаў, паштовая скрынка № 37» адносіцца да канкрэтнага месца:

-Гэта Ніла-Стаўбенскі манастыр, у якім арганізавалі адзін са спецыяльных лагераў НКУС. Менавіта на гэты адрас да вясны 1940 году прыходзілі лісты ад сем'яў зняволеных людзей. Таксама там пачаткова павінна была быць арганізавана сталая выстава, якая была б часткай манастыра, але гэтая ідэя, на жаль, так і не была рэалізаваная.

У Дзень памяці ахвяр катыньскай разні выстава таксама павінна нагадаць пра забітых у красавіку-траўні 1940 года савецкімі органамі НКУС амаль 22 тысячы палякаў – вайскоўцаў, паліцыянтаў і мірных жыхароў, целы якіх ананімна хавалі ў масавых лясныя магілах.

-Адкрываючы выставу «Асташкаў, паштовая скрыня № 37» у Музеі Другой сусветнай вайны, мы хочам нагадаць пра тыя жахлівыя падзеі, а ў першую чаргу нагадаць пра ахвяры катынскага злачынства.

Гісторыя зняволеных ваеннапалонных і іх знаходжанне ў лагеры, якое скончылася іх трагічнай смерцю ў Цверы, прадстаўлена на 14 дошках. На выставе выкарыстаны цытаты з польскіх і савецкіх архіўных крыніц.

Двухмоўе выставы дае магчымасць убачыць савецкія дакументы ў першапачатковым выглядзе. Рэальнасць знаходжання ў лагеры ілюструецца фотаздымкамі прадметаў з калекцый Катынскага музею, раскапаных са смяротных ям у Медным.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры