Беларуская Служба

У Кракаве распачаўся фестываль «Культура ў выгнанні»

10.06.2022 22:21
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч сказаў нам, што культура ў цяжкія часы дападае заставацца людзьмі і гэта галоўнае.
Аўдыё
  • У Кракаве распачаўся фестываль «Культура ў выгнанні».
Пачатак фестывалю Крыніца: https://www.facebook.com/Decjusz

Палац эпохі рэнесансу «Віла Дец’юша» недалёка ад берагу ракі Рудавы прымае фестываль «Культура ў выгнанні», які амаль цалкам прысвечаны Беларусі. Праходзіць адразу некалькі дзясяткаў мастацкіх ды інтэграцыйных канцэртаў і выставаў, тлумачыць Сільвія Мілкоўская з Інстытуту культуры «Віла Дэц’юша»:

-Наш фестываль мы пачалі сімвалічнай акцыяй – у парку, якія раскінуты навокал «Вілы Дэц’юша», разам з удзельнікамі фестывалю «Культура ў выгнанні» пасадзілі дрэва. Пад дрэвам можна схавацца ў непагадзь – гэта сімвал бяспекі, таксама гэта сімвал укаранення – мы як бы паказваем, што вымушаны пераезд у іншую краіну, гэта не абавязкова вырыванне з каранямі, наадварот, гэта магчымасць запусціць карані ў нечым новым, падзяліцца сабою з новым асяроддзем.

Фестываль «Культура ў выгнанні» выконвае таксама важную інтэграцыйную функцыю, бо ў яго арганізацыю былі заангажаваныя і мясцовыя беларусы, пра распавяла Вольга Кавальская з суполкі «Беларусы Кракава»

Сярод вялікай і насычанай праграмы фестывалю важнае месца займае мастацкая выстава, прысвечаная беларускім палітвязням – «Сэрца за кратамі», якая адкрылася ў першы дзень «Культуры на выгнанні». Студэнтка 6-га курсу Універсітэту імя М. Складоўскай-Кюры ў Любліне Дар’я праз лісты, вершы і малюнкі вязняў сумлення перадае беззаганнасць іх памкненняў:

-Падчас падрыхтоўкі гэтай выставы больш за ўсё ўразіў моцны кантраст. Большасць з іх асуджаны па нейкіх жахлівых артыкулах Крымінальнага кодэксу, рэжым з іх робіць ледзьве не тэрарыстаў. А калі чытаеш іх лісты, вершы, глядзіш на іх малюнкі, адчуваеш моцную цноту, любоў. Іх лісты і малюнкі напоўненыя цеплынёй – простымі, звычайнымі для людзей эмоцыямі. З іх лістоў зразумела, што гэтыя людзі не зычуць нікому зла. Яны выходзілі за нашу і вашу свабоду, за праўду, а іх каштоўнасці чыстыя і нявінныя. І тое што яны зараз знаходзяцца за кратамі – абсалютная несправядлівасць.

Завершыць «Культуру ў выгнанні» фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова», дзе сярод іншых свае дзіцячыя вершы прачытае Андрэй Скурко, пройдзе дыскусія з Альгердам Бахарэвічам і Марыяй Мартысевіч і г.д. Будуць і прэм’еры, свой новы раман «Свінні» прадставіць Аляксандр Чарнуха. Адзін з арганізатраў «Прадмовы», паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч сказаў нам, што культура ў цяжкія часы дападае заставацца людзьмі і гэта галоўнае.

Слухайце аўдыё!

эж


10-12 чэрвеня ў Кракаве пройдзе фестываль беларускай культуры

09.06.2022 16:02
Кракаўскі Інстытут культуры «Віла Дэцыуса» 10-12 чэрвеня праводзіць фестываль «Культура на эміграцыі. Дні салідарнасці на Віле Дэцыуса».

«Культура людзям у эміграцыі, якія страцілі свой дом, дапамагае жыць»

07.06.2022 12:56
У кракаўскай «Willa Decjusza» ў бліжэйшую пятніцу распачнецца фестываль «Культура ў эміграцыі».

Хадановіч: У Беларусі праходзіць вайна з беларускай культурай

10.06.2022 14:02
Беларускія аўтары пішуць за мяжой, а ў Беларусі іх кніжкі рэжым называе экстрэмісцкімі.

Фестываль «Прадмова» з Беларусі пераехаў за мяжу. Сёння мерапрыемства праходзіць у Кракаве

12.06.2022 15:49
Сёлета вырашана ладзіць «Прадмову» па-за межамі Беларусі: у Тбілісі, Кракаве, Варшаве і Вільні.