Беларускі гісторык і грамадскі дзеяч Цімафей Акудовіч, які цяпер жыве ў Польшчы, прыдумаў праект, што можа дапамагчы ў правядзенні рознага роду беларускіх культурных мерапрыемстваў. Больш за тое, ініцыятыва, якая атрымала назву «Магістраты культуры», можа паспрыяць згуртаванню беларусаў, што жывуць у Польшчы.
Ідэя праекту заключаецца ў тым, што людзі, якія хочуць паўдзельнічаць у нейкім культурным мерапрыемстве альбо яго правесці, але не маюць часу на яго арганізацыю, скідваюцца грашыма і задачу давяраюць прафесійнаму менеджару, які задуму давядзе да канца. Праект «Магістраты культуры» разлічаны на доўгатэрміновую супрацу, а не на разавы заказ. У выпадку зацікаўлення аўтар праекту гаворыць, што з ім можна без праблем кантактавацца, напрыклад, праз сацыяльныя сеткі.
Пра ўзнікненне ідэі, праект, культуру і беларусаў Польшчы з Цімафеем Акудовічам размаўляе Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл