Беларуская Служба

Год таму ў Баранове Сандамерскім адкрыўся Музей Tэатра Польскага радыё(ФОТА)

21.10.2022 11:01
Музей Тэатра Польскага радыё – гэта, хутчэй за ўсё, адзіная культурная ўстанова ў Еўропе і свеце, прысвечаная радыёспектаклям.
Аўдыё
  • Год таму ў Баранове Сандамерскім адкрыўся Музей тэатра Польскага радыё
Музей Тэатра Польскага радыё у Баранове СандамерскімAutorstwa Nikodem62 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=120208246

Сёння я запрашаю ў Музей Тэатра Польскага радыё у Баранове Сандамерскім(Baranów Sandomierski) на поўдні Польшчы. Музейная ўстанова, якая адкрылася год таму, дакументуе дасягненні Тэатра грамадскага Польскага радыё, які дзейнічае ўжо амаль 100 гадоў.

Музей Тэатра Польскага радыё ў Баранове Сандамерскім, бадай, адзіная культурная ўстанова ў Еўропе і свеце, прысвечаная радыёспектаклям. Хоць ідэя незвычайная, а можа нават дзіўная, то колькасць наведвальнікаў сведчыць аб тым, што яна апраўдваецца.

Падрыхтоўка музейнай экспазіцыі пачалася ў 2018 годзе, а ўрачыстае адкрыццё адбылося 18 кастрычніка 2021 года. Аўтарам ідэі заснавання музейнай установы быў польскі сцэнограф тэатра, тэлебачання і кіно, віцэ-дэкан кафедры сцэнічнага дызайну Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве Марэк Хаванец (Marek Chowaniec). Музей быў заснаваны па ініцыятыве дырэктара і галоўнага рэжысёра Тэатра Польскага радыё Януша Кукулы(Janusz Kukuła) і старшыні праўлення Фонду «Тэатр уяўлення» Войцеха Рамуса (Wojciecha Ramusa).

Мэтай музея з’яўляецца папулярызацыя ведаў аб дасягненнях Тэатра Польскага радыё. Ім кіруе Фонд «Тэатр уяўлення».

Першай пастаяннай экспазіцыяй у музеі стала выстава «Sonus ex Machina» /Autorstwa Nikodem62 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=120208495 Першай пастаяннай экспазіцыяй у музеі стала выстава «Sonus ex Machina» /Autorstwa Nikodem62 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=120208495

Першай пастаяннай экспазіцыяй у музеі стала выстава «Sonus ex Machina» – адзіная ў Польшчы інтэрактыўная прэзентацыя барочных машын, якія выкарыстоўваліся для стварэння гукавых эфектаў – дажджу, ветру або грому.

Зараз у музеі можам паглядзець, між іншым, таксама пастаянную экспазіцыю, якая расказвае пра культавую радыёпастаноўку «Матысякове»(«Matysiakowie»).

«Матысякове», якія выходзяць у эфір са снежня 1956 года – гэта самы працяглы радыёспектакль у свеце, што з'яўляецца феноменам сярод сусветных радыёстанцый. Галоўнай тэмай першай перадачы былі матэрыяльныя праблемы сям’і, якая жыве ў варшаўскім раёне «Павісле».

«Матысякове», якія выходзяць у эфір са снежня 1956 года / Autorstwa Nikodem62 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=120208631 «Матысякове», якія выходзяць у эфір са снежня 1956 года / Autorstwa Nikodem62 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=120208631

Шматгадовы супрацоўнік Тэатра Польскага радыё, музычны ілюстратар, кампазітар і піяніст Мар’ян Шалкоўскі (Marian Szałkowski) памятае, якой папулярнасцю карыстаўся згаданы радыёспектакль:

- Я памятаю, як у канцы 1950-х гадоў «Матысякове» карысталіся велізарнай папулярнасцю – іх слухалі 5 мільёнаў радыёслухачоў. У рэдакцыю прыходзілі мяшкі лістоў. Усе пра гэта гаварылі, усе слухалі. Гэта быў першы радыёспектакль без (камуністычнай – рэд.)прапаганды.

Не менш папулярным з’яўляецца радыёспектакль пра польскую вёску «У Езяранах» («W Jezioranach»), які выходзіць у эфір з 1960 года. Яго герояў ігралі многія вядомыя акцёры – Казімеж Апалінскі (памёр у 1979 годзе), Францішак Печка (памёр у 2022 годзе) і Зыгмунт Кенстовіч (памёр у 2007 годзе). Апошні з іх падкрэсліваў, што стварэнню пастаноўкі спрыяла добразычлівая падтрымка слухачоў Польскага радыё і цудоўная атмасфера ў студыі:

- Там наогул цудоўная атмасфера працы. Нам вельмі дапамагаюць гукарэжысёры, якія знаходзяцца за шклом студыі. За гэта мы іх любім. А сам спектакль «У Езяранах» вельмі карыстаецца дапамогай і падтрымкай супрацоўнікаў радыёстанцыі.

Экспазіцыя прысвечаная спектаклю «У Езяранах», размешчаная ў пакоі, стылізаваным пад вясковую кухню 1960-х гадоў.

Экспазіцыя прысвечаная спектаклю «У Езяранах», размешчаная ў пакоі, стылізаваным пад вясковую кухню 1960-х гадоў./Autorstwa Nikodem62 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=120208608 Экспазіцыя прысвечаная спектаклю «У Езяранах», размешчаная ў пакоі, стылізаваным пад вясковую кухню 1960-х гадоў./Autorstwa Nikodem62 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=120208608

У сваю чаргу экспазіцыя пад назвай «Гулевіч-Кукула», прысвечаная гісторыі Тэатра Польскага радыё. Яна запрашае ў падарожжа ад часоў першага кіраўніка «Тэатра ўяўлення» Вітальда Гулевіча(Witold Hulewicz) да залатых гадоў тэатра пад кіраўніцтва Януша Кукулы (Janusz Kukuła).

У музеі ў Баранове Сандамерскім можна паглядзець таксама выставу плакатаў аўтарства Рафала Альбіньскага і Анджэя Пангоўскага, якія рэкламавалі фестываль «Два тэатры», то бок Фестываль Тэатра Польскага радыё і Тэатра Польскага тэлебачання.

Хоць Музею Тэатра Польскага радыё толькі год, то гісторыя тэатра налічвае амаль сто гадоў, то бок столькі, колькі гісторыя грамадскай радыёстанцыі. Нагадваем, 29 лістапада 1925 года ў эфір выйшаў першы радыёспектакль пад загалоўкам «Варшавянка» паводле п’есы Станіслава Выспянскага і ў пастаноўцы Мікалая Алойзі Кашына – тагачаснага праграмнага дырэктара радыёстанцыі. Спектакль быў прымеркаваны да гадавіны паўстання 1830 года, трансляваўся «ў прамым эфіры» і на жаль не быў запісаны.

Стварэнне гукавых эфектаў да пастаноўкі аказалася для аўтараў вялікай праблемай, напрыклад, гук маршу пяхоты перадаваўся трэннем аб мэблю рысавымі шчоткамі. У 1975 годзе Мікалай Кашын (памёр у 1977 годзе), так успамінаў працу над спектаклям:

- Божа мой, мінула ўжо 50 гадоў з гэтага часу! Але ўспаміну надалей жывыя. Відаць яны былі для мяне важных творчым досведам.

Дарэчы Мікалай Кашын, лекар па прафесіі і журналіст па выбару, не толькі паставіў «Варшавянку», але і выконваў у спектаклі ролю генерала Хлапіцкага.

Для выдатнай акторкі Магдалены Завадскай (Magdalena Zawadzka) Музей Тэатра Польскага радыё – гэта сімвалічнае месца:

- Гэта незвычайнае месца – першае такое ў Польшчы. Ідэя выдатная, паколькі ў эфіры ўсё засталося. Сабраць гэта ў адным месцы – вялікая каштоўнасць, як для нас сучасных, так і для наступных пакаленняў. Дзякуючы гэтаму яны даведаюцца, хто быў кім.

У музейнай установе мы можам даведацца, што Тэатр Польскага радыё рэалізуе розныя мастацкія формы – як арыгінальныя радыёспектаклі на аснове твораў літаратуры – драмаў, паэзіі, раманаў або філасофскіх дыялогаў, так і оперныя пастаноўкі.

Музей тэатра Польскага радыё расказвае таксама пра выдатных аўтараў, якія супрацоўнічалі з радыйным тэатрам. Гэта былі, між іншым, Мельхіёр Ваньковіч, Марыя Кунцэвічова і Ежы Шаняўскі.
Сярод кампазітараў, якія пісалі для Польскага радыё, былі: Ян Маклякевіч, Раман Палестэр і Тадэвуш Сігетыньскі, а сярод рэжысёраў – Аляксандр Бардзіні, Збігнеў Капалка, Анджэй Пішчатоўскі і Януш Кукула.

Плошча сям'і Матысякаў, варшаўскае Павясле/ Autorstwa Hiuppo - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=26076768 Плошча сям'і Матысякаў, варшаўскае Павясле/ Autorstwa Hiuppo - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=26076768

Музейная ўстанова нагадвае таксама пра шматлікія ўзнагароды, якія на працягу многіх гадоў атрымлівалі польскія радыёспектаклі на міжнародных фестывалях радыё- і тэлемастацтва – Prix Italia, Prix Europa, Prix Futura і Ostankino Prize.

Акрамя пастаянных і часовых экспазіцый, Музей Тэатра Польскага радыё ў Баранове Сандамерскім прапануе магчымасць удзелу ў майстар-класах па стварэнні радыёспектакляў.

Будынак, у якім знаходзіцца Музей тэатра Польскага радыё, знаходзіцца на вуліцы Замкавай. На яго фасадзе змешчаны манументальны жывапіс з выявай асобаў, звязаных з Тэатрам Польскага радыё. Яго аўтарам з’яўляецца Рафал Мрушчак.

IAR/аз




Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Музей Аўгустоўскай зямлі – месца, дзеля якога варта сысці са шляху (ФОТА)

07.10.2022 14:01
Экспазіцыя знаёміць нас з майстэрствам, рамяством і культурай спадчынай вёсак Аўгустоўшчыны.

«Гномы ёсць у свеце» – турыстычная сцежка ў Сувалках(ФОТА)

14.10.2022 12:01
Шпацыр па турыстычнай сцежцы імя Маріі Канапніцкай – гэта магчымасць пазнаёміцца з самымі цікавымі месцамі ў Сувалках.