Беларуская Служба

«Гномы ёсць у свеце» – турыстычная сцежка ў Сувалках(ФОТА)

14.10.2022 12:01
Шпацыр па турыстычнай сцежцы імя Маріі Канапніцкай – гэта магчымасць пазнаёміцца з самымі цікавымі месцамі ў Сувалках.
Аўдыё
  • Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках
       ,
Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках, гном ПадзёмакAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю пазнаёміцца з вельмі цікавым турыстычным маршрутам імя Марыі Канапніцкай «Гномы ёсць у свеце», які размяшчаецца ў Сувалках – горадзе ў паўночна- ўсходняй Польшчы. Менавіта тут у 1842 годзе нарадзілася Марыя Канапніцкая з роду Васілоўскіх – аўтарка кнігаў, якія ведаюць усе дзеці ў Польшчы.

Лаўка-помнік Марыі Канапніцкай у Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Лаўка-помнік Марыі Канапніцкай у Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Будучая выдатная пісьменніца, паэтэса, аўтарка навелаў эпохі рэалізму, а таксама журналістка, перакладчыца і змагарка за правы жанчын першыя сем гадоў жыцця правяла менавіта ў Сувалках, у прыватнасці ў доме, дзе зараз месціцца ейны музей.

Музей Марыі Канапніцкай на вуліцы Тадэвуша Касцюшкі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей Марыі Канапніцкай на вуліцы Тадэвуша Касцюшкі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Марыя Канапніцкая ўпісалася ў гісторыю песняй «Рота», якая пасля вяртання Польшчай незалежнасці была сур’ёзным канкурэнтам для польскага дзяржаўнага гімна – «Мазуркі Дамброўскага». Дарэчы «Рота» па сённяшні дзень з’яўляецца гімнам Польскай сялянскай партыі.

Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Усё ж не меншае значэнне для польскай культуры мае ўклад Канапніцкай у польскую дзіцячую літаратуры. Ейныя вершы і казкі суправаджаюць палякаў з дзяцінства. Менавіта адной з найбольш вядомых казак Маріі Канапніцкай з'яўляецца казка: «Пра гномаў і сіротку Марысю».

Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Героямі казкі з’яўляецца група гномаў, якімі кіруе кароль Блыстэк (Błystek). Гномы дапамагаюць беднай сіраце Марысі, знайсці згубленых гусей. Ім таксама ўдаецца вырваць з галечы сям’ю беднага селяніна Скрабэка. Варта дадаць, што казку ў 1956 годзе на беларускую мову пераклаў Янка Брыль.

Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сувальскі маршрут «Гномы ёсць у свеце» быў адкрыты ў лістападзе 2013 года, а ідэя яго стварэння была натхнёная падобнай турыстычнай сцяжкай у Вроцлаве. Падобным чынам, як і ў Вроцлаве, таксама сувальскі маршрут праходзіць побач з найважнейшымі культурнымі і турыстычнымі аб’ектамі горада – дазваляе пазнаёміцца з Сувалкамі. Ён працягваецца ад мясцовага аквапарку на поўначы гораду да футбольнага стадыёна на поўдні. Маршрут вызначае дзесяць невялікіх фігуркаў гномаў (каля 30 см), размешчаных у васьмі месцах. Яны зроблены паводле выдатных ілюстрацый Яна Марціна Шанцэра.

Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Героі казкі Марыі Канапніцкай складаюць кампактную групу, якой кіруе кароль Блыстэк. Гнома Петшыка (Pietrzyk) – аматара спорту, мы можам паглядзець перад уваходам у аквапарк. Ля фантана, насупраць Дома культуры, схаваўся гном Мадрачэк (Modraczek) – аматар кветак і музыкі. Перад універмагам «Аркадыя» чакае гном Кашалек Апалэк (Koszałek Opałek), які быў летапісцам. Кароль Блыстэк і гном Кацінае Вочка(Kocie Oczko) знаходзяцца на плошчы побач з помнікам Марыі Канапніцкай, дзе дзякуючы адмысловай аўдыё лавачцы мы можам дадаткова паслухаць запісы твораў выдатнай паэткі.

Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках, кароль Блыстэк і гном Кацінае Вочк/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках, кароль Блыстэк і гном Кацінае Вочк/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу гнома Падзёмка(Podziomek) можна злавіць, як лезе на ліхтарны слуп на вуліцы Халоднай.

Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках,гном Падзёмак/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках,гном Падзёмак/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аматар птушак Сікорэк(Sikorek) адпачывае каля фантана ў парку ім. Канстытуцыі 3 траўня.
У Музей Марыі Канапніцкай на вуліцы Тадэвуша Касцюшкі нас запрашаюць ажно два гномы – Мікула(Mikuła) і Пакула(Pakuła), а таксама самая паэтка, якая прысела побач на лавачцы.
У сваю чаргу на футбольным стадыёне, перад уваходам у адміністрацыйны будынак, нас чакае аматар зёлак – Жагіеўка(Żagiewka).

Помнік Марыі Канапніцкай у Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Помнік Марыі Канапніцкай у Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Турыстычны маршрут «Гномы ёсць у свеце» ў Сувалках прызначаны не толькі для таго, каб ушанаваць памяць Марыі Канапніцкай, але і заахвоціць семʼі да сумеснай прагулкі і адкрывання цікавых куткоў у горадзе. Дарэчы сцежка хутка стала своеасаблівай турыстычнай славутасцю.

Аўдыёлавачка ля помніка Марыі Канапніцкай, Сувалкі  /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Аўдыёлавачка ля помніка Марыі Канапніцкай, Сувалкі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гэта выдатная прапанова для нядзельнай прагулкі з дзецьмі, якія з заангажаваннем шукаюць маленькіх карлікаў. Гульня не менш уцягвае таксама дарослых. Ва ўсякім выпадку, праверце гэта самі. Гарантую добрую забаву, вынікам якой стануць памятныя фатаграфіі.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Музей Аўгустоўскай зямлі – месца, дзеля якога варта сысці са шляху (ФОТА)

07.10.2022 14:01
Экспазіцыя знаёміць нас з майстэрствам, рамяством і культурай спадчынай вёсак Аўгустоўшчыны.