Беларуская Служба

«Пілецкі – гэта не супергерой, гэта чалавек, які выбіраў правільна»(ФОТА)

28.10.2022 11:30
У Музеі-доме сям’і Пілескіх у Остраві Мазавецкай адбудзецца адкрыццё пастаяннай выставы «Пра Марыю і Вітальда Пілецкіх».
Аўдыё
  • «Пілецкі – гэта не супергерой, гэта чалавек, які выбіраў правільна»
      , -
Фрагмент выставы «Пра Марыю і Вітальда Пілецкіх», Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві МазавецкайAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

2 лістапада ў Остраві Мазавецкай (Ostrów Mazowiecka) – гарадку, распаложаным у 100 кіламетрах на ўсход ад Варшавы, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё пастаяннай выставы Музея-дома сям’і Пілецкіх. Мерапрыемства, гэта завяршэнне шматгадовай працы, якая пачалася яшчэ ў 2016 годзе рашэннем аб заснаванні музейнай установы, а затым зданнем у эксплуатацыю адрамантаванага гістарычнага будынка ўстановы ў 2020 годзе.

Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Можна сказаць, што будынак, у якім размяшаецца музей – гэта адзінае месца на тэрыторыі сучаснай Польшчы, якое можна назваць домам сям’і Пілецкіх, кажа дырэктар музейнай установы Караль Мадай (Karol Madaj):

- Зараз мы знаходзімся ў падвалах сямейнага дома Марыі Астроўскай(Maria Ostrowska), якая ў 1931 годзе выйшла замуж за Вітальда Пілецкага. Гэта быў ейны сямейны дом. Пазней сужонства нейкі час жыла ў сямейным маёнтку Пілецкіх ў Сукурчах ля Ліды на тэрыторыі сённяшняй Беларусі. Калі ў 1939 годзе Вітальда Пілецкага мабілізавалі, то яго жонка Марыя Пілецка з дзецьмі з’ехала з Сукурчаў, якія тады апынуліся пад савецкай акупацыяй, у Остраў. Цягам 1940-х гадоў яна пражывала тут з дзецьмі – Анджэем і Зофіяй. Можна тады сказаць, што дом у Остраві Мазавецкай з’яўляецца адзіным такім месцам на тэрыторыі сучаснай Польшчы, якое можна назваць домам сям’і Пілецкіх. Хоць сам Пілецкі тут не жыў, то тут было ўсё, што было яму самае дарагое.

Дом Пілецкіх у Сукурчах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Дом Пілецкіх у Сукурчах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Выстава вядзе нас па слядах Вітальда Пілецкага з дня яго нараджэння ў гарадку Алонец у Карэліі, на поўначы Расіі... Вітальд Пілецкі расказвае пра сябе сам. Цытаты паяўляюцца, як у пісьмовай форме на сценах, так і ў форме гукавых эфектаў, якія папаўняюць экспазіцыю. Мы бачым Вітальда, як гарцэра ў Вільні, улана ў польска-бальшавіцкай вайне; бачым, як дарастае і становіцца мужчынам, гаспадаром і фермерам у Сукурчах; як знаёміцца з Марыяй Астроўскай – становіцца мужам і бацькам.

Макет дома Пілецкіх у Сукурчах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Макет дома Пілецкіх у Сукурчах/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пра жыццё ў Сукурчах і сваё дзяцінства расказваюць таксама дзеці Пілецкіх – Анджэй і Зофія. Яны расказваюць таксама пра пачатак вайны, кажа куратар выставы Аляксандра Кайпэр- Мішуловіч(Aleksandra Kaiper-Miszułowicz):

- Мы паказваем вайну на прыкладзе злачынстваў, якія адбыліся тут у гарадку. Менавіта ў Остраві Мазавецкай, 11 лістапада 1939 года, было здзейсненае першае арганізаванае забойства габрэяў у Польшчы. Нямецкі аддзел паліцыі забіў каля 400 мясцовых габрэяў – мужчын, жанчын, дарослых, дзяцей, пажылых людзей. Праз прызму гэтых падзеяў мы паказваем, што падштурхнула Пілецкага да дзеяння. Мы расказваем таксама пра тое, як Вітальд добраахвотнікам стаў вязнем канцлагера «Аўшвіц». Пра гэты этап мы расказваем фрагментамі яго справаздачы з побыту ў канцлагеры. Гэтак званая зала «Аўшвіц» – гэта мастацкая інсталяцыя, у якой гук супадае са святлом і словамі Вітальда Пілецкага.

Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Чарговыя часткі экспазіцыі паказваюць удзел Вітальда Пілецкага ў Варшаўскім паўстанні, побыт у лагеры для палонных, эміграцыю, канспірацыйную дзейнасць пасля вайны, арышт камуністычнымі ўладамі і на канец працэс:

- Пасля вайны ён (Пілецкі- рэд.) надалей праводзіў канспірацыйную дзейнасць; перадаваў інфармацыю польскаму ўраду на выгнанні і за гэта быў арыштаваны. Пра працэс расказвае мультымедыляльная выстава ў зале, якая называецца «Судовае злачынства». Прэзентацыя адбываецца на трох сценах залы. Цягам 10-хвіліннага сеанса мы можам пасачыць за судовым «працэсам» Пілецкага (…) Гэта бадай найбольш кранальны момант экспазіцыі. Мы не гаворым гледачу, што ён павінен думаць. Пакідаем яму магчымасць самастойна зрабіць высновы.

Фрагмент выставы «Пра Марыю і Вітальда Пілецкіх», Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Фрагмент выставы «Пра Марыю і Вітальда Пілецкіх», Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На выставе выкарыстаныя розныя экспазіцыйныя сродкі – ад традыцыйных экспанатаў, мультымедыйных інструментаў, па форму радыёпастаноўкі, якая расказвае пра разлуку і сакрэтныя сустрэчы Вітальда і яго жонкі:

- Выстава збудавана з розных элементаў. З аднаго боку, гэта традыцыйная сродкі – артэфакты, фотаздымкі, тэксты. З другога боку, яна амаль поўнасцю агучаная. Тут задзейнічаныя многія мультымедыйныя інструменты, якія ў некаторых ейных частках, напрыклад, у частцы, якая расказвае пра працэс Пілецкага, маюць асноўнае значэнне, а ў іншых месцах – дапаўняюць традыцыйныя формы. Маем таксама аповеды сведкаў.

Фрагмент выставы «Пра Марыю і Вітальда Пілецкіх», Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Фрагмент выставы «Пра Марыю і Вітальда Пілецкіх», Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На прыкладзе лёсаў сям’яў Астроўскіх і Пілецкіх – ротмістра Вітальда Пілецкага і яго жонкі Марыі, а таксама гісторыі гарадка Остраў Мазавецка паказаная агульная гісторыя Польшчы:

- Мы паказваем шматкультурны горад – вельмі цікавы. Горад з гарнізонам і школай падхаружых пяхоты побач. Горад, у якім да вайны больш за 40% жыхароў складалі габрэі. Горад, які многія гады выдатна дзейнічаў у гэтай шматкультурнасці. І паказваем сям’ю мясцовых агароднікаў – Астроўскіх і іх дзяцей. Паказваем сямейныя фатаграфіі і арыгінальную мэблю… Гаворым таксама пра трагічныя ваенныя лёсы гэтай сям’іі(…), але мы добра ведаем, што гэткіх сем’яў у Польшчы былі тысячы.

Фрагмент выставы «Пра Марыю і Вітальда Пілецкіх», Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Фрагмент выставы «Пра Марыю і Вітальда Пілецкіх», Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Для дырэктара музея Караля Мадая выклікам падчас падрыхтоўкі экспазіцыі была абмежаваная выставачная плошча і шматлікія тэмы, якія выстава павінна закрануць:

- Асноўнай праблемай было, каб у такой маленькай «скрынцы», якой з’яўляецца гэты дом, змясціць 230 квадратных метраў выставы, якая закранае столькі тэмаў – гэта гісторыя Вітальда Пілецкага, гісторыя яго жонкі Марыі – якая таксама з’яўляецца героем, гісторыя горада з націскам на XX стагоддзе. Выклік – расказаць пра ўсё гэта на 230 квадратных метрах.

 Фрагмент выставы «Пра Марыю і Вітальда Пілецкіх», Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Фрагмент выставы «Пра Марыю і Вітальда Пілецкіх», Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Выстава пацвярджае, што Вітальд Пілецкі быў незвычайным чалавек, непахісным патрыётам і героем. Аднак куратарка выставы Аляксандра Кайпэр- Мішуловіч пераконвае, што ротмістр Пілецкі – гэта не «высечаны ў мармуры помнік», але дасяжны нам сучасным прыклад:

- Ён (Пілецкі- рэд.) напэўна быў здольны і разумны, але ён не быў супергероем. Ён быў чалавекам, які рабіў правільныя выбары. Гэта такое цудоўнае ў ім, і гэта кожны з нас можа рабіць кожнага дня.

Нагадваем, выстава «Пра Марыю і Вітальда Пілецкіх» размяшчаецца на трох паверхах сямейнага дома Марыі Пілецкай. У падземнай частцы была прадстаўлена постаць ротмістра Вітальда Пілецкага на розных этапах яго жыцця. На першым паверсе і ў мансардзе аўтары выставы прадставілі гісторыю Марыі, у тым ліку пасля смерці мужа, а таксама паказалі ейную сям’ю і горад.

Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей-дом сям’і Пілецкіх у Остраві Мазавецкай/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Адкрыццё выставы ў Музеі-доме сям’і Пілецкіх адбудзецца 2 лістапада, а 18.00. У нармальным рэжыме, музей будзе адкрыты з серады па пятніцу ў гадзінах 10-18, а па суботах і нядзелях ад 11 да 17 гадзіны.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Музей Аўгустоўскай зямлі – месца, дзеля якога варта сысці са шляху (ФОТА)

07.10.2022 14:01
Экспазіцыя знаёміць нас з майстэрствам, рамяством і культурай спадчынай вёсак Аўгустоўшчыны.

«Гномы ёсць у свеце» – турыстычная сцежка ў Сувалках(ФОТА)

14.10.2022 12:01
Шпацыр па турыстычнай сцежцы імя Маріі Канапніцкай – гэта магчымасць пазнаёміцца з самымі цікавымі месцамі ў Сувалках.