Беларуская Служба

Сабор Святога Аляксандра ў Сувалках – адзін з найстарэйшых і найважнейшых помнікаў у горадзе(ФОТА)

03.02.2023 15:02
Паводле парафіяльнай хронікі, сродкі на будаўніцтва святыні загадаў выдзеліць сам цар Аляксандр І.
Аўдыё
  • Сабор Святога Аляксандра ў Сувалках
C
Cабор святога Аляксандра ў Сувалках Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю ў сабор святога Аляксандра ў Сувалках – выдатны прыклад неакласічнага стылю. Храм, які датуецца перыядам буйнога развіцця горада, знаходзіцца ў яго цэнтры, на паўночным баку рынкавай плошчы маршала Юзэфа Пілсудскага.

Гэта манументальны двухпавярховы будынак, упрыгожаны порцікам, які падтрымлівае шэсць калонаў. Да галоўных дзвярэй святыні вядзе шырокая лесвіца, абмежаваная лавамі, на якіх стаяць каменныя фігуры заступнікаў горада, то бок святога Бенедыкта і святога Рамуальда з XVІІІ стагоддзя. Магутны белы корпус касцёла ўпрыгожваюць дзве высокія вежы.

Плошча маршала Юзэфа Пілсудскага ў Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Плошча маршала Юзэфа Пілсудскага ў Сувалках/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пачатак гісторыі парафіі святога Аляксандра адносіцца да пачатку 1710 года, калі пачалося будаўніцтва драўлянага касцёла, у прыватнасці невялікай вясковай капліцы. Будаўніцтва аб’екта завяршылася ў 1714 годзе. Першапачаткова з 1717 года капліца была філіялам Вігерскага камедульскага ордэна Святога Крыжа, а з 1788 года сядзібай сувальскай парафіі. У той час горад хутка развіваўся і неўзабаве з сяла ператварыліся ў мястэчка, для патрэб якога невялікая драўляная капліца аказалася недастатковая.

Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 1834 годзе з-за дрэннага тэхнічнага стану драўляны касцёл быў знесены, а на яго месцы быў пабудаваны шыкоўны мураваны храм, спраектаваны вядомым польскім архітэктарам Пятром Айгнерам. Айгнер з’яўляецца, між іншым, аўтарам праекта касцёла святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў і палаца Намесніка (зараз гэта Прэзідэнцкі палац) у Варшаве.

Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу, у парафіяльнай хроніцы чытаем, што, маўляў, цар Аляксандр І, едучы ў Варшаву на каранацыю, заўважыў знішчаны драўляны касцёл і загадаў выдзеліць значную суму на будаўніцтва новага мураванага касцёла ў гонар святога Аляксандра – Папы рымскага і мучаніка.

20 чэрвеня 1820 года адбылося ўмураванне вуглавога каменя. Будаўніцтва касцёла працягвалася да 1826 года, а 14 верасня 1829 года ў новапабудаваным касцёле адбылася першая Святая Імша.

Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 1843-1845 гадах касцёл прайшоў чарговы рамонт – былі пабудаваныя тры драўляныя алтары і алтарныя карціны, з кляштара ў Віграх былі прывезеныя фігуры святога Рамуальда і святога Бенедыкта і пастаўленыя перад уваходам у храм.

У 1845 годзе сейненскі біскуп Павел Страшынскі асвяціў касцёл. Неўзабаве пасля гэтага вядомы варшаўскі архітэктар – Генрык Марконі заняўся рэканструкцыяй святыні, уносячы шмат зменаў. Сярод іншага, былі павялічаны вокны, паднятыя вежы, прыбудаваныя капліцы. На працягу ста наступных гадоў Сувалкі і парафія святога Аляксандра дынамічна развіваліся, а фарны касцёл стаў сімвалам горада – чацвёртага па колькасці насельніцтва ў Царстве Польскім.

Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 1919 годзе ў касцёле адбылася цырымонія ўключэння Сувалкаў у склад адроджанай Польшчы. З тых часоў тут пачалі праводзіцца патрыятычныя і вайсковыя ўрачыстасці з нагоды найважнейшых гістарычных падзеяў. Святыня стала таксама месцам ушанавання памяці нацыянальных герояў.

Падчас Другой сусветнай вайны касцёл, як адзіны рымска-каталіцкі храм у горадзе, выконваў рэлігійную функцыю. На жаль у ноч з 22 на 23 кастрычніка 1944 года немцы, якія адступалі з горада, узарвалі абедзве вежы касцёла, знішчыўшы фасад, столі і дах святыні.

Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пасля вайны, дзякуючы намаганням пробашча парафіі ксяндза Баляслава Гумоўскага і жыхароў горада, пашкоджанні былі ліквідаваныя, хоць вежы былі рэканструяваны толькі ў 1961 годзе. Перад канчатковым завяршэннем работ на адной з іх быў змешчаны, выратаваны падчас вайны бронзавы звон з 1924 года.

У сваю чаргу ў жніўні 1967 года быў грунтоўна адрамантаваны арган. У 1992 годзе Папа рымскі Ян Павел ІІ надаў святыні тытул сукафедры элкскай дыяцэзіі.

Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аднак не толькі вайна аказалася пагрозай для сувальскай святыні. 4 ліпеня 2002 года навальніца абрынулася і спустошыла цэнтр горада, пашкодзіўшы парк Канстытуцыі 3 мая і сарваўшы дах з касцёла. Да значных пашкоджанняў унутры святыні прычыніўся таксама дождж. Неадкладна пасля першапачатковага забеспячэння аб’екта і ацэнкі страт, пачаў ажыццяўляцца план рамонту святыні.

Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У адрозненне ад манументальнага белага корпуса касцёла яго інтэр'ер выглядае даволі сціпла. Галоўны драўляны алтар быў пабудаваны ў першай палове XІX стагоддзя. У ім была змешчана выява Прачыстай Маці Божай аўтарства Анны Чартарыйскай. Па баках знаходзяцца фігуры святых Пятра і Паўла. Акно над алтаром упрыгожвае вітраж з гербам горада Сувалкі. Алтары ў бакавых нефах узніклі ў другой палове XІX стагоддзя. На сценах развешаны карціны з XVІІІ-XІX стагоддзяў.

Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Сабор святога Аляксандра ў Сувалках /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Цэнтральны неф моцна падкрэслены ў цэнтры з прыгожай іанічнай каланадай. На сценах касцёла знаходзяцца дошкі ў памяць аб змаганні і пакутніцтве жыхароў Сувальшчыны.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

«Гномы ёсць у свеце» – турыстычная сцежка ў Сувалках(ФОТА)

14.10.2022 12:01
Шпацыр па турыстычнай сцежцы імя Маріі Канапніцкай – гэта магчымасць пазнаёміцца з самымі цікавымі месцамі ў Сувалках.

Сувалкі – камедульскі горад, прэкурсар стулю «вулічнага мястэчка» ў Польшчы(ФОТА)

25.11.2022 16:01
Сувальшчына – адзін з самых халодных рэгіёнаў Польшчы. Каля вёскі Віжайны знаходзіцца «польскі полюс холаду».