Беларуская Служба

13 траўня ў Польшчы будзе праходзіць культурніцкая акцыя Ноч музеяў

12.05.2023 09:17
Ноч музеяў – гэта выдатная магчымасць наведаць шматлікія музейныя пляцоўкі, галерэі і іншыя ўстановы культуры незвычайным спосабам – большасць з іх працуюць да позняга вечара і ночы.
.
.nocmuzeow.um.warszawa.pl

Ідэя гэтага мерапрыемства заключаецца ў тым, што ўваход у кожны аб'ект бясплатны, хаця можа спатрэбіцца папярэдні запіс.

Штогод перад шматлікімі ўстановамі культуры выстрайваюцца велічэзныя чэргі. Ноч музеяў сярод палякаў карыстаецца вялікай папулярнасцю. Да акцыі далучаюцца культурныя ўстановы ў амаль усіх польскіх гарадах. Пры чым гэта не толькі буйныя і вядомыя музеі, але і дамы культуры, дзяржаўныя ўстановы.

Да прыкладу, сёлета мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі запрашае наведаць яго кабінет у варшаўскай ратушы. «Месца, дзе, асабліва ў апошні час, «дзеіцца гісторыя». Кажуць, што ў яго на паліцах тысяча кніг, можа хто з вас дакладна палічыць?», – заахвочвае мэр сталіцы.

Кожны год да Ночы музеяў далучаюцца новыя пляцоўкі. Сярод абʼектаў, якія ўдзельнічаюць у варшаўскай акцыі, 41 далучыўся да яе ўпершыню. Гэта, сярод іншых: Варшаўскі музей кампутараў і гульняў, Apple Museum Poland, пахавальнае бюро «Служэв», Гарадское водаправоднае і каналізацыйнае прадпрыемства, якія дазволяць вам убачыць стогадовую ліўневую камеру і многае іншае.

ав