Беларуская Служба

Тэатр «ТR Warszawa» запрашае на тыдзень беларускага тэатру

02.08.2023 08:17
З 8 па 13 жніўня гледачы могуць выбраць нешта для сябе з розных тэатральных жанраў і сярод разнастайнай тэматыкі.
Аўдыё
  • Тэатр «ТR Warszawa» запрашае на тыдзень тыдзень беларускага тэатру
   TR Teatr
Беларускія акторы ў TR Teatrфота: TR Teatr

Пасля пратэстаў у 2020 годзе шматлікія беларускія тэатральныя калектывы былі вымушаныя пакінуць Беларусь. З увагі на спецыфіку тэатральнай сцэны і веданне мовы акторы сталі аднымі з тых, каму найцяжэй было пачынаць прафесійнае жыццё ў эміграцыі. Адной з магчымасцяў былі творчыя рэзідэнцыі, якія давалі акторам умовы займацца любімай справай.

Тэатр «TR Warszawa» зладзіў тры рэзідэнцыі для беларускіх актораў, актыўна іх падтрымлівае на прафесійным шляху. Цяпер гэты варшаўскі тэатр ладзіць Тыдзень беларускага тэатру. Расказвае Раман Паўлоўскі, упаўнаважаны дырэктара па праграмах, каардынатар і куратар мастацкай рэзідэнцыі Беларусь-Украіна ў «TR Warszawa»:

-Тыдзень беларускага тэатру ў «TR Warszawa» з’яўляецца першай за апошнія гады настолькі аб’ёмнай прэзентацыяй беларускіх тэатральных груп, якія дзейнічаюць у Польшчы. Гэта непасрэдна звязана з сітуацыя актораў і акторак, якія пасля сфальсіфікаваных выбараў і пасля рэвалюцыі былі вымушаная міграваць. Яны былі вымушаныя знайсці сваё месца ў іншай краіне і распачаць прафесійнае жыццё. «TR Warszawa» з самага пачатку падтрымліваў беларускіх актораў і акторак, у супрацы з Тэатральным інстытутам імя Рашэўшскага мы арганізавалі мастацкія рэзідэнцыі.

У трох выданняў рэзідэнцыі ўдзел прынялі дзесяць чалавек з Мінска, Гомеля і Магілёва, якія два гады працавалі над сваімі праектамі ў «TR Warszawa». Падчас Тыдня беларускага тэатру яны будуць прэзентаваць свае працы. Раман Паўлоўскі дадае, што будуць паказаныя спектаклі не толькі ўдзельнікаў рэзідэнцый:

-Да ўдзелу ў тыдні мы запрасілі дзве групы, якія дзейнічаюць незалежна. Гэта вядомыя акторы Купалаўскага тэатру, а таксама каманду «Diafilm Live». Гэты калектыў ужо выступаў у Польшчы, цяпер яны тут жывуць. «Diafilm Live» пагадзіўся прэзентаваць выключную форму: мантаж старых беларускіх казак, якія былі запісаныя на дыяфільмах, у іх сучаснай акторскай і музычнай інтэрпрэтацыі.

Раман Паўлоўскі адзначае, што за беларускім тэатрам ён назіраю тры дзесяцігоддзі, са спектакля мінскага тэатру ім. Янкі Купалы «Славянка» – незвычайная рэканструкцыя страчанай оперы Станіслава Манюшкі, якая была ў гасцях у Польшчы на пачатку 1990-х гг., яна заўсёды ўражвала высокім узроўнем прафесійнай падрыхтоўкі артыстаў і ў той жа час захапляла, кажа Паўлоўскі. Яна з мужнасцю выказвала сацыяльныя і палітычныя праблемы, якімі жыве беларускае грамадства. На жаль, пасля 2020 году сітуацыя вельмі памянялася.

Тыдзень беларускага тэатру для «TR Warszawa» – важная падзея, гаворыць Раман Паўлоўскі:

-Паколькі гаворка ідзе не толькі пра падтрымку мігрантаў і мігрантак з Беларусі, але таксама важна даць ім магчымасць прафесійнага развіцця, а таксама далучэння да іх творчасці польскай публічнасці. Таму большасць падзей Тыдня беларускага тэатру будзе мець польскія субцітры. Прыцягненне польскіх гледачоў і глядачак – гэта выклік і праца. Мне здаецца, што з кожным відам тэатру падобная сітуацыя. То бок трэба заваяваць публіку. Аднак мне здаецца, што на працягу апошніх двух гадоў калектыў «ЦімТэатру», які першым быў на нашай творчай рэзідэнцыі, акрэп. Яго распазнаюць ужо не толькі ў беларускім асяроддзі, але і польскім. Канешне, нашай марай было б далучэнне да супрацы польскіх актораў і акторак. Самым вялікім выклікам з’яўляецца пытанне мовы, але мы не паддаемся. Пакуль ідзе трэцяе выданне творчых рэзідэнцый «Беларусь -Украіна». У нас пяць рэзідэнтаў, якія працуюць у тэатры, рыхтуюць прэм’ерныя паказы, варштаты.

Тыдзень будзе праходзіць з 8 па 13 жніўня. У праграме – прэм’еры новых спектакляў, пастаўленых у Варшаве, а таксама новыя версіі спектакляў, пастаўленых у Беларусі і прывезеных у Польшчу, літаральна «у чамадане» і памяці стваральнікаў. Сярод іх будуць пастаноўкі найноўшай беларускай драматургіі, якія паказваюць жыццё ва ўмовах дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне, дакументальныя фільмы, а таксама спектаклі, якія звяртаюцца да старых палескіх традыцыяў ці легендаў Паўночнай Еўропы.

-У праграме прэзентуецца багацце тэатральным формаў і тэм. Гэта і спектакль, які заснаваны на традыцыйных беларускіх песнях і абрадах Палесся «Замова». Ёсць інтэрпрэтацыя класічнай еўрапейскай казкі, вядомай пад назвай «Уленшпігель», гэта будзе прэм’ера «ЦімТэатру». Ёсць монадрама на падставе кнігі Святланы Алексіевіч «Час сэканд хэнд». Думаю, што тут кожны зможа знайсці сваю часціцу тэатру, культуры, літаратуры, тэматыкі. Мы адкрытыя на кожную форму, на кожны ідэалагічны тэзіс, – расказвае Раман Паўлоўскі.

Акрамя згаданых спектакляў «Замова», «Уленшпігель», «Час сэканд хэнд» будуць паказаныя таксама: «Мора Крысціны», «Мазаіка», спектакль калектыву «Diafilm Live», прэм’ера «Плошчы Перамогі» ў выкананні Купалаўцаў.

Падрабязнасці тут.

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Акторы «Цім Тэатру» стварылі містычную атмасферу старых абрадаў наўпрост з Беларусі

11.11.2022 13:57
Беларускі «Цім Тэатр», які перабраўся ў Варшаву, падрыхтаваў новы прэм'ерны спектакль.