Менш чым праз тры тыдні адбудзецца беатыфікацыя польскай сям’і, вядомай як «Самарыцяне з Маркова».
Выставу «Смерць за чалавечнасць. Сям'я Ульмаў» падрыхтавалі гісторыкі Інстытута нацыянальнай памяці. Намеснік кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці, сваяк Ульмаў доктар Матэвуш Шпытма спаслаўся на назву выставы:
-Гэта выстава пра трагічную гісторыю, якая закончылася смерцю Ульмаў. Гэта была смерць за тое, што яны былі людзьмі ў поўным значэнні гэтага слова.
Вось выставы – фотаздымкі Юзэфа Ульмы. У асноўным яны прадстаўляюць жыццё яго вялікай сямʼі – жонкі Вікторыі і шасцярых дзяцей.
Кіраўніца Канцылярыі прэзідэнта Гражына Ігначак-Бандыч гаворыць, што выстава таксама прадстаўляе гістарычны кантэкст – рэпрэсіі Германіі супраць палякаў за дапамогу габрэям:
-Гэта аповед пра палякаў, пра тыя часы, пра тое, што палякі дапамагалі і плацілі за гэта саму высокую цану. Ёсць і аптымістычны акцэнт выставы: гэта таксама аповед пра тых, хто выжыў.
Выстава адсылае і да іншага, вынаходніцкага захаплення Юзэфа Ульмы. Ён першы ў Маркаве ўвёў у свой дом электрычнасць, падключыўшы лампачку да маленькага, зробленага сваімі рукамі ветрака. Таму выстава асвятляецца дзякуючы фотаэлектрычным панэлям.
10 верасня ў Маркаве на Падкарпацці адбудзецца беатыфікацыя сям’і Ульма. Чакаецца, што ў цырымоніі прымуць удзел каля 25 тысяч чалавек. Акрамя сужонкаў – Юзэфа і Вікторыі – будуць бэатыфікаваныя іх сямёра дзяцей – Стася, Бася, Уладзь, Франё, Антось і Марыся, а таксама ненароджанае дзіця, якое павінна было нарадзіцца вясной 1944 года.
Гэта будзе першая беатыфікацыя ў гісторыі Касцёла, калі ўся сям’я і ненароджанае дзіця адначасова будуць залічаны да ліку благаслаўлёных.
ав