Беларуская Служба

Падчас кірмашу Гістарычнай кнігі ў Варшаве былі названыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана

02.12.2023 12:34
З 30 лістапада па 3 снежня ў Варшаве праходзіць Кірмаш гістарычнай кнігі. Пры падтрымцы Цэнтра беларускай салідарнасці на Кірмашы быў створаны асобны беларускі стэнд. Там прадстаўленыя беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы. Кірмаш праходзіць у самым сэрцы Варшавы – Каралеўскім замку.
Аўдыё
       2022     (    )       (, , 2022),         .
У намінацыі «Пераклад прозы» Прэміі Шэмана за 2022 год уганараваны Мікола Раманоўскі (на фота — злева) за пераклад раман Шчэпана Твардаха «Кароль» (Янушкевіч, Варшава, 2022), «за дасканаласць перадачы мовы надзвычай актуальнага шматпланавага польскага бестселера». Фота: Radyjo.net

У беларускай праграме – шэраг прэзентацый і сустрэч з аўтарамі.

Вечарам 1 снежня ў межах Кірмаша гістарычнай кнігі ў Варшаве былі абвешчаныя пераможцы адразу некалькіх літаратурных прэміі: прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча, якая выдаецца літаратарам за першую кнігу, і прэміі імя Карласа Шэрмана, якая выдаецца за найлепшыя пераклады.

Прэмію «Дэбют» за 2020 і 2021 гады ў галіне прозы атрымала Таццяна Карытка за кнігу «Чаму ўсё так?» (Кнігазбор, 2020). Журы адзначыла гэты дэбютны твор «за нетрывіяльную спробу стварэння сацыяльна-псіхалагічнага дэтэктыва«.

У намінацыі «Мастацкі пераклад» пераможцам стаў Яўген Папакуль з перакладам са старажытнаісландскай мовы «Эды Сноры Стурлусана» (Галіяфы, 2021). Журы вылучыла працу перакладчыка «за далучэнне беларускіх чытачоў да скандынаўскай мудрасці».


. Фота: bellit.info


Прэмія Карласа Шэрмана ў галіне мастацкага перакладу за 2021 і 2022 гады

У конкурсе ўдзельнічаюць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце ў 2021 і 2022 гадах.

У намінацыі «Пераклад паэзіі» перамаглі Яўген Папакуль з кнігай «Эда. Песні пра герояў» (Тэхналогія, 2021) «за дзёрзкае пераўвасабленне фундаментальнага твору сусветнай класікі» і Сяргей Шупа з перакладам са старажытнагабрэйскай мовы «Песьні песьняў» (Vesna Books, Прага, 2022) «за віртуозны падыход да старадаўняй інтымна-рэлігійнай тэматыкі».


. Фота: bellit.info


У намінацыі «Пераклад прозы» найлепшым быў названы Сяргей Шупа з перакладам з іспанскай «Восені патрыярха» Габрыеля Гарсіі Маркеса (Янушкевіч, 2021). Журы адзначыла «бліскучую эквівалентнасць і набліжанасць да аўтарскай задумы». А таксама Мікола Раманоўскі, які пераклаў раман Шчэпана Твардаха «Кароль» (Янушкевіч, Варшава, 2022), «за дасканаласць перадачы мовы надзвычай актуальнага шматпланавага польскага бестселера».

І ў намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі» перамог Сяргей Матырка, які пераклаў кнігу Отфрыда Пройслера «Крабат. Легенда Чорнага млына» (Янушкевіч, 2021). Менавіта «глыбокае прачытанне складанай казкі і майстэрскае захаванне міфалагічных элементаў» зрабіла перакладчыка лаўрэатам.

І спецпрызам «за смелы перакладчыцкі дэбют» быў адзначаны Андрэй Строцаў за перастварэнне твору класіка англійскага фэнтэзі Клайва Стэйплза Льюіса «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян». (Пазітыў-цэнтр, 2022).


. Фота: bellit.info

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Мясцовы дабрачынны фонд «Вяртанне».


Праграма падзей на 2 і 3 снежня:

02.12 / 15:00 Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніг Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода» і «Вечар – як сон, у якім шмат агнёў», а таксама сустрэча аўтара з чытачамі.

02.12 / 16:00 Беларускі стэнд
Прэзентацыя кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» і сустрэча аўтаркі з чытачамі.

02.12 / 17:00 Sala Forum
Прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

03.12 / 13:00 Беларускі стэнд
Сустрэчы з дзіцячымі аўтарамі! Васіль Дранько-Майсюк прэзентуе кнігу Тодара Кляшторнага «Пра ваўка, зайца і мядзведзя», а Аляксандр Кудрыцкі прэзентуе сваю захапляльную кнігу «Казік з каменнай горкі і вядзьмак Схаванага горада»

03.12 / 15:00 Sala Forum
Прэзентацыя кнігі Уладзіслава Гарбацкага «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага па Палессі» і сустрэча аўтара з чытачамі.

вх

Польскі бестсэллер па-беларуску: Раман Шчэпана Твардаха «Кароль» – пра каханне і гвалт на фоне прадчування вайны

31.03.2023 16:13
Адзін з польскіх бестселераў апошніх гадоў – раман Шчэпана Твардаха «Кароль» у беларускім перакладзе Міколы Раманоўскага выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч».