Беларуская Служба

Абавязковы атрыбут падляскіх калядоўнікаў – каляровая калядная зорка

01.01.2024 11:23
Гайнаўскі фонд «Яны гэта Мы» у розных мясцовасцях Падляшша супольна з жыхарамі аднаўляе калядныя зоркі. 
Аўдыё
  • З удзельнікамі майстар-класаў па аднаўленні калядных зорак у Нарве гутарыла Анна Пятроўская.
Słowo kolędy pochodzi od calendae, które wywodzi się z czasów przedchrześcijańskich w Rzymie. Oznaczało pierwszy dzień miesiąca. Odwiedzano się wtedy wzajemnie i składano sobie życzenia
Słowo kolędy pochodzi od "calendae", które wywodzi się z czasów przedchrześcijańskich w Rzymie. Oznaczało pierwszy dzień miesiąca. Odwiedzano się wtedy wzajemnie i składano sobie życzeniaPOLONA.PL

Каб добра падрыхтавацца да калядавання ў Нарве адбыліся майстар-класы па аднаўленні старадаўніх калядных зорак.

Каляды – гэта адно з найбольш вясёлых святаў, якога чакаюць дарослыя і дзеці. Цяжка сабе ўявіць калядныя святкаванні без калядоўшчыкаў, якія ходзяць ад хаты да хаты, славячы Хрыста, несучы каляровую зорку. Яшчэ не так даўно ў кожнай вёсцы ды мястэчку было шмат калядоўшчыкаў, зараз калядныя традыцыі трошкі прызабыліся.

Зразумела, каб ісці калядаваць патрэбна калядная зорка, таму гайнаўскі фонд «Яны гэта Мы» у розных мясцовасцях Падляшша супольна з жыхарамі аднаўляе калядныя зоркі. Такія ж майстар-класы адбыліся і ў Гміннай бібліятэцы ў Нарве.

З удзельнікамі майстар-класаў па аднаўленні калядных зорак у Нарве гутарыла Анна Пятроўская.

Слухайце аўдыё!