Беларуская Служба

18-га студзеня ў Варшаве адбудзецца канцэрт гурта Olia Shnip BAND з удзелам Варшаўскага вольнага аркестра

16.01.2024 18:16
18-га студзеня ў Варшаве: яркі вынік музычнай рэзідэнцыі Дома Творцаў 2023 года - першы сольны канцэрт гурта Olia Shnip BAND пры ўдзеле Варшаўскага вольнага аркестра.
Аўдыё
  • Olia Shnip BAND – гэта вынік музычнай рэзідэнцыі Дома Творцаў у Варшаве ў 2023 годзе.
  18   19-    , ul. Puławska 114.  .
Канцэрт адбудзецца 18 студзеня а 19- гадзіне па адрасе Варшава, ul. Puławska 114. Уваход вольны.Фота з адкрытых крыніц

Olia Shnip BAND – гэта вынік музычнай рэзідэнцыі Дома Творцаў у Варшаве ў 2023 годзе. Музычная рэзідэнцыя летась сабрала каля 20 цікавых артыстаў, у выніку некаторыя з іх стварылі музычны калектыў.

Аўтары праекту OliA Shnip band – прафесійная спявачка Вольга Шніп і яе муж, былы палітвязень, саўндпрадзюсер і экс-музыка гурта Irdorath Антон Шніп.

«Яшчэ ў Беларусі я і мой муж стварылі праект, у якім абое і ўдзельнічалі.  Калі муж сядзеў, мяне звольнілі з Тэатра оперы і балета, ведаеце, як у нас гэта адбываецца. У той перыяд я напісала шмат песень, па сваіх знаёмых, кансерваторскіх сябрах сабрала невялікі гурт – квартэт, зрабіла аркестровы пераклад музычных твораў. Калі муж выйшаў з турмы, мы пераехалі ў Польшчу. Атрымалася так, што ў Доме творцаў мы пазнаёміліся з музыкамі. Склад гурта – шэсць чалавек, гэта мульціінструменталісты, людзі, якія раней гралі хто ў аркестры, хто ў розных гуртах ад «Стрыкала» да джазавых калектываў. Разнастайны досвед кожнага з нас стварыў розную каларыстыку. Таму, па факту, як гурт мы арганізаваліся толькі цяпер», – расказвае Вольга Шніп.

Праграма канцэрта – гэта ўнікальнае спалучэнне моцнага харызматычнага вакала з рознажанравымі аранжыроўкамі ды лірыкай, натхнёнай «беларускім вопытам» апошніх год.

Гасцей чакае музычнае шоў з элементамі тэатральнага перформансу.

Канцэрт адбудзецца 18 студзеня а 19-й гадзіне па адрасе Варшава, ul. Puławska 114. Уваход вольны, данаты вітаюцца.

Цяпер ідзе набор на мастацкую рэзідэнцыю.

«Заяўкі прымаем да 20-га студзеня, таму трэба паспяшацца. Рэзідэнцыя пачнецца 22 лютага і будзе доўжыцца па 10 сакавіка. Галоўная мэта – падтрымка, рэабілітацыя творцаў. І інтэграцыя ў польскае грамадства. Менавіта ў гэтай рэзідэнцыі будзе шмат праграм, звязаных са знаёмствам з польскай культурай, установамі сферы культуры ў Польшчы. На сённяшні дзень маем каля сарака заявак», – расказвае арганізатар Дома Творцаў Сяргей Доўгушаў.

Падацца на творчую праграму падтрымкі могуць і мастакі, якія знаходзяцца ў Беларусі, арганізатары абяцаюць выконваць усе ўмовы, што датычна бяспекі.

«Дом Творцаў» – ініцыятыва якая дапамагае рэпрэсаваным беларускім музыкам, мастакам. Месца рэзідэнцыі знаходзіцца ў Варшаве. За 2 гады існавання арганізатары правялі шэсць рэзідэнцый у якіх паўдзельнічалі больш за 150 таленавітых творцаў з Беларусі.

вх