Беларуская Служба

Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне – адна з найлепш захаваных сярэднявечных крэпасцяў у Польшчы (ФОТА)

26.01.2024 12:01
Пра каштоўнасць аб’екта вырашае, перш за ўсё, ступень захаванасці арыгінальных гістарычных элементаў.
Аўдыё
  • Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне
Замак Вармінскага капітула ў ОльштынеAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ "

Гатычны замак Вармінскага капітула ў Ольштыне – найстарэйшы і адзін з найбольш пышных помнікаў архітэктуры адміністрацыйнага цэнтра Варміі і Мазураў. На працягу многіх стагоддзяў замак быў сэрцам горада, які развіваўся вакол яго. Калісьці гэта быў таксама дом вядомага астранома Мікалая Каперніка, цяпер – сядзіба Музея Варміі і Мазураў, якi карыстаецца нязменнай папулярнасцю сярод турыстаў.

Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне – гэта прыклад манументальнай гатычнай архітэктуры. Яго будаўніцтва пачалося ў 1346 годзе на месцы драўлянай дазорнай вежы і працягвалася паэтапна да сярэдзіны XV стагоддзя. Замак служыў скарбніцай, тут таксама знаходзілася сядзіба адміністратара зямель Вармінскага капітула.

Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Першапачаткова ольштынскі замак складаўся толькі з аднаго – паўночнага флігеля, будаўніцтва якога завяршылася ў другой палове XІV стагоддзя. Паўднёвы флігель з масіўнай 30-метровай вежай, быў пабудаваны ў сярэдзіне XV стагоддзя.

Замак быў адным з галоўных апорных пунктаў і сядзібай кіраўніцтва аднаго з трох тагачасных паветаў (камарніцтваў) Вармінскага капітула, якое адказвала за лакацыйныя працэсы ў рэгіёне і выкананне законаў, устаноўленых капітулам.

Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Падчас польска-тэўтонскіх войнаў ольштынская крэпасць некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі і канчаткова дасталася Польшчы паводле Другога Торуньскага мірнага пагаднення з 1466 года.
Крэпасць прайшла грунтоўную рэканструкцыю ў сярэдзіне XVІІІ стагоддзя. Пасля першага падзелу Польшчы ў 1772 годзе замак перайшоў пад уладу Прускага каралеўства.

У пачатку XX стагоддзя ў крэпасці была праведзена чарговая рэканструкцыя. У 1921 годзе тут быў адкрыты рэгіянальны этнаграфічны музей, а ў 1945 годзе аб’ект стаў сядзібай Мазурскага музея, які сёння называецца Музеем Варміі і Мазураў.

Музей Варміі і Мазураў у Ольштыне/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Музей Варміі і Мазураў у Ольштыне/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На шчасце крэпасць перажыла абедзве сусветныя войны без сур'ёзных пашкоджанняў.

Замкавы комплекс у Ольштыне заўсёды спалучаў розныя функцыі: абарончую, рэпрэзентатыўную, жыллёвую і ўтылітарную. У цэлым абʼект зʼяўляецца каштоўным сведчаннем сярэднявечнага будаўнічага майстэрства.

Вялікай каштоўнасцю з’яўляецца значная ступень арыгінальнасці элементаў, напрыклад, выдатна захаваная гатычная муроўка ў сутарэннях паўночнага флігеля, крыштальныя скляпенні ў памяшканнях таго ж флігеля, а таксама ўнікальная драўляная канструкцыя даху.

Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Менавіта, ступень захаванасці першапачатковага гістарычнага «рэчыва» вырашае пра тое, што ольштынскі замак з’яўляецца адным з найкаштоўнейшых мураваных гатычных збудаванняў у Польшчы.

Пастановай прэзідэнта Польшча ад 8 верасня 2023 года замак у Ольштыне прызнаны помнікам гісторыі.

Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне - «пруская баба» /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне - «пруская баба» /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Цяпер крэпасць складаецца з двух гатычных флігеляў, злучаных з боку ракі Лына(Łyna) курціннай сцяной, а таксама часткі ў стылі позняга барока, у якой змешчаны ўваход у замкавы двор. Тут знаходзіцца славутая «пруская баба» – каменная статуя, невядомага прызначэння і паходжання, верагодна, сярэднявечная.

Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Па сярэдзіне двара размяшчаецца калодзеж, побач з якім, яшчэ да 2006 года, расла знакамітая 120-гадовая ліпа. На жаль, дрэва пашкодзіў моцны вецер.

Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Выразнай дамінантай у сілуэце замка з’яўляецца высокая вежа, адкрыта для наведвальнікаў у якасці агляднай пляцоўкі.

Пад’язная дамба, дзеліць былы роў на дзве часткі. Левую частку займае Амфітэатр імя Чэслава Немана, справа – знаходзіцца прыгожы парк.

Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пры ўваходзе на дамбу трэба абавязкова сесці на помнік-лаўку Мікалая Каперніка, якая была адкрытая ў 2003 годзе. Кажуць, што трэба пацерці нос астраному, паколькі гэта гарантуе шчасце і ўдачу.

Помнік-лаўкa Мікалая Каперніка ў Ольштыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Помнік-лаўкa Мікалая Каперніка ў Ольштыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гісторыя ольштынскага замка набывае асаблівае, нават сусветнае значэнне менавіта дзякуючы постаці Мікалая Каперніка. Вядомы астраном жыў у ольштынскім замку шэсць гадоў, выконваючы абавязкі адміністратара маёнтку капітула. Яго абавязкам было, між іншым, рассяленне сялян на хутарах. У Ольштыне Мікалай Капернік актыўна займаўся не толькі адміністрацыяй, але і навуковай працай у галіне астраноміі, медыцыны і эканомікі.

Музей Варміі і Мазураў у Ольштыне/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Музей Варміі і Мазураў у Ольштыне/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Менавіта тут захаваўся бясцэнны, бо адзіны арыгінальны навуковы інструмент аўтара кнігі «Аб кручэнні нябесных сфер». Гаворка ідзе пра астранамічную табліцу, змешчаную на сцяне паўночнага флігеля.

Aстранамічнaя табліцa Мікалая Каперніка /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Aстранамічнaя табліцa Мікалая Каперніка /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У калекцыі музейнай бібліятэкі знаходзіцца медыцынская інкунабула Каперніка з яго рукапіснымі запісамі. Вялікаму астраному прысвечана і біяграфічная выстава.

Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Замак Вармінскага капітула ў Ольштыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Увагу прыцягваюць экспанаты ў галіне археалогіі, гісторыі і нумізматыкі, старажытнага і сучаснага мастацтва, мастацкіх рамёстваў, пісьменства, народнай культуры. У тым ліку ўнікальныя калекцыі гатычнай скульптуры, рэлігійнага жывапісу Варміі, галандскіх партрэтаў іг.д.

Музей Варміі і Мазураў у Ольштыне/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Музей Варміі і Мазураў у Ольштыне/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Музей прапануе таксама шматлікія часовыя экспазіцыі.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Біскупец – выдатная база для аматараў актыўнага адпачынку на Варміі (ФОТА)

17.11.2023 11:01
На тэрыторыі гміны Біскупец знаходзіцца ажно 14 азёраў, плошчай у больш за чатыры гектары.

Барчэва – вармінскі гарадок, які называюць польскай Венецыяй (ФОТА)

01.12.2023 15:01
У гарадку нарадзіўся вядомы польскі кампазітар Фелікс Нававейскі, аўтар музыкі да вядомай патрыятычнай песні «Рота».