Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку пачаў працаваць у студзені гэтага года. Маршалак Падляскага ваяводства выдаў дазвол на працу дадзенай установы культуры на пачатку года.
Дырэктарам цэнтра стаў Анатоль Вап, які нейкі час таму кіраваў таксама дэпартаментам культуры ў Маршалкоўскай Управе. Праца цэнтра, зразумела, толькі пачынаецца, але дырэктар мае ўжо даволі канкрэтныя планы на бліжэйшы час.
Слухайце далучаны гукавы файл.
Яраслаў Іванюк