Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Эльжбета Вайноўска просіць запрасіць яе да стала

01.02.2024 08:00
Багатая творчая натура, якая дагэтуль выступае на сцэне, нягледзячы на свой ужо даволі сур'ёзны ўзрост.
Аўдыё
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixabay.com/glynn424

На гэты раз я хачу вам прадставіць спявачку, кампазітарку, актрысу і педагога Эльжбету Вайноўскую. Багатая творчая натура, якая дагэтуль выступае на сцэне, нягледзячы на свой ужо даволі сур'ёзны ўзрост.

Эльжбета Вайноўска валодае гучным голасам, з характэрным чыстым тэмбрам. Гэта талент ад прыроды, з якім яна змагла выступаць на важнейшых польскіх сцэнах. Спявачка не ганяецца за таннай сенсацыяй, старанна выбірае прапановы выступіць, не на ўсё згаджаецца. Яна знайшла свой імідж. Шмат выступала ў тэатральных спектаклях, фільмах і канцэртах, часам са сваёй музыкай. Спявае таксама вершы польскіх і еўрапейскіх паэтаў, сучасных і класікаў.

Нарадзілася Эльжбета Вайноўска ў лістападзе 1948 года ў Чэнстахове. Яшчэ будучы ў школе, прымала ўдзел у конкурсах дэкламатараў і музыкантаў. У дванаццаць гадоў яна дэбютавала на сцэне Драматычнага тэатра ім. Адама Міцкевіча ў Чэнстахове, выконваючы ролю дзяўчынкі Нэль у пастаноўцы рамана Генрыка Сянкевіча «У пустыні і пушчы». Вучылася на факультэце музычнай адукацыі педагагічнага каледжа ў Цешыне і гісторыі мастацтва ў Люблінскім каталіцкім універсітэце.

У 60-70 гадах Вайноўска супрацоўнічала з аркестрам Тэлевізійнага цэнтра ў Катавіцэ і эстрадай у Аполі. Падчас вучобы наладзіла кантакты з кабарэ і студэнцкімі тэатрамі. На Фестывалі студэнцкіх педагагічных тэатраў яна атрымала ўзнагароду за музыку да спектакля на вершы Канстанты Ільдэфонса Галчыньскага.

Паклоннікі таленту спявачкі падкрэсліваюць, што яе выкананне песняў адрозніваюцца асаблівай цеплынёй і лірычнасцю. Дагэтуль жанчына грамадскай дзейнасцю ў Варшаве, у раёне Урсынаў, дзе жыве ўжо шмат гадоў. Яна была дэпутаткай гарадской рады, а разам з мужам заснавала мясцовае Грамадска-культурнае таварыства ў сваім раёне.

Эльжбета Вайноўска не ўвайшла, а ўварвалася на сцэнічныя прасторы на пачатку 70-ых гадоў, ёй прарочылі імклівую карʼеру. Аднак выканаўца не падпарадкавала свайго жыцця сцэнічнай карʼеры, паколькі гэта азначала б жыць на чамаданах – пастаянныя гастролі, выступы і запісы. Яна не занадта балавала прыхільнікаў сваёй творчасці, таму кожны яе канцэрт станавіўся запамінальнай падзеяй. Тым не менш, яна не ленавалася, займалася педагогікай. А запрашэнні выступіць на сцэне прымала ў асаблівых выпадках, такіх, як канцэрт з нагоды 20-годдзя падзення камуністычнай сістэмы «Дарога да свабоды» у 2009 годзе.

І час ужо паслухаць кампазіцыю, з якой Эльжбета выступала шмат разоў у сваёй сцэнічнай карʼеры – «Запрасіце мяне да стала» (Zaproście mnie do stołu).

Zaproście mnie do stołu

Zróbcie mi miejsce

Między wami, wspominajcie sobie trudne lata

Powiedzcie otwarcie co serdecznie boli

Może znajdzie się między wami wojażer

Znajdzie się między wami wojażer znajdzie się między wami wojażer

Opowie o barwnych krajach

Egzotycznych krajach

Ileż to razy będziemy wstawać wznosząc uroczyste toasty

Po ilekroć zadrży stół od śmiesznych powiedzonek

Zaśpiewamy wspólnie stare bliskie pieśni

A potem usadowieni wygodnie w fotelach

Zasłuchamy się w fortepianowe pasaże

Zaproście mnie do stołu

Tu za drzwiami podle i samotnie...


Запрасіце мяне да стала. Зрабіце мне месца паміж сабою. Успамінайце пра цяжкія гады, скажыце адкрыта пра тое, што моцна баліць. Магчыма, знойдзецца сярод вас вандроўнік. Ён раскажа пра маляўнічыя краіны, экзатычныя краіны. Колькі ж разоў мы ўстанем, падымаючы ўрачыстыя тосты. Шмат раз стол будзе дрыжаць ад вясёлых прымавак. Мы будзем спяваць разам старыя любімыя песні. А потым, зручна ўладкаваўшыся ў крэслах, мы будзем слухаць фартэпіянныя пасажы. Запрасіце мяне да стала. Тут, за дзвярыма, дрэнна і адзінока...

Wspominajcie sobie trudne lata – успамінайце цяжкія гады. Тут выраз sobie (сабе) практычна не выконвае ніякай семантычнай функцыі, яго дадаюць, каб падкрэсліць нефармальны характар дадзенай гутаркі. Напрыклад:
Wpadnij do mnie, pogadamy sobie – зазірні да мяне, пасядзім, пагутарым.

Powiedzcie otwarcie co serdecznie boli – скажыце адкрыта, што вам баліць. Звяртаю толькі ўвагу на тое, што дзеяслоў «балець» на польскай мове спалучаецца з займеннікам у іншым склоне, чым на беларускай. Па-польску boleć kogo, а не boleć komu, як сказаў бы беларус (on nie przyjdzie, bo boli go głowa, boli ją głowa, bolą nas głowy – ён не прыйдзе, бо баліць яму галава, баліць ёй галава, баляць нам галовы (па-польску «баліць яго галава, баліць яе галава, баляць нас галовы»).

Ileż to razy będziemy wstawać – колькі ж разоў мы будзем уставаць. Іле з ж пішацца разам, а па-беларуску асобна.

Po ilekroć zadrży stół od śmiesznych powiedzonek – шмат разоў задрыжыць стол ад смешных (вясёлых) прымавак. Powiedzonko – гэта жартаўлівы сказ, нешта забаўнае, сказанае кімсьці, але ён хутчэй за ўсё яшчэ не стаў трывалым фразеалагізмам, прымаўкай.

Tu za drzwiami podle i samotnie – тут за дзвярыма дрэнна і адзінока. Выраз podły на польскай мове можа мець падобнае значэнне, як на беларускай – подлы (скажам, подлы чалавек), але можа быць проста сінонімам прыметніка «дрэнны» (zły człowiek).

нг