Беларуская Служба

Тры падмуркі Вялікага посту: пост, малітва і міласціна

16.02.2024 12:00
Гэта час падрыхтоўкі вернікаў да найвялікшай хрысціянскай урачыстасці – свята Уваскрасення Пана.
Аўдыё
  • Тры падмуркі Вялікага посту пост, малітва і міласціна
.
Ілюстрацыя.MichaelGaida/pixabay.com/CC0

У сераду ў Каталіцкім Касцёле пачаўся 40-дзённага перыяд Вялікага посту. Гэта час падрыхтоўкі вернікаў да найвялікшай хрысціянскай урачыстасці – свята Уваскрасення Пана.

Як кажа Польскаму радыё прэс-сакратар Епіскапату Польшчы ксёндз Лешэк Гэнсяк, гэта асаблівы час і асаблівая магчымасць для кожнага:

-Каб, па-першае, добра падрыхтавацца да святаў. Зразумець, што гэта не фальклор, упісаны ў дастаткова арыгінальныя набажэнствы, а што пост хавае вельмі глыбокі пасыл. Ён кажа: Бог, які стаў чалавекам, разам з намі пражываў жыццё праз пакуты і цярпенне, гарантуе, што смерць прайграла, бо Ён уваскрос і дае нам надзею, што і мы ўваскрэснем, атрымаем надзею і будзем жыць з Ім.

Ксёндз Лешэк Гэнсяк дадае, што Вялікі пост – гэта кульмінацыя пошуку важнага адказу:

-Вялікі пост – гэта кульмінацыя пошуку адказу на самае важнае пытанне чалавека: для чаго ён жыве? Жыве, каб калісці жыць з Ім вечна. Гэта адказ хрысціяніна. Гэта адказ і Вялікадня, і уваскрасення, а Вялікі пост падводзіць нас да гэтага пытання.

Кардынал Казімеж Ныч нагадаў, што час Вялікага посту трэба прысвяціць больш інтэнсіўнаму разважанню пра Бога:

-Мы ўвайшлі ў перыяд, калі касцёл больш інтэнсіўна разважае над крыжом Хрыста падчас крыжовага шляху, песень жальбы, каб добра падрыхтавацца да свята Уваскрасення. Пост не з’яўляецца часам для посту, толькі часам, каб мы добра падрыхтаваныя перажылі час уваскрасення Хрыста. Як Вялікая пятніца закончыцца пасхальная нядзеляй, так закончыцца і нашае жыццё. Справа ў тым, каб мы ў Вялікім пасце знайшлі час для Бога.

Пост пачынацца ў Папяльцовую сераду. Падчас святой Імшы адбываецца абрад пасыпання галоў попелам. Гэты сімвал суправаджаецца словамі, прамоўленымі святаром: «Ты – прах і ў прах вернешся» або «Пакайцеся і верце ў Евангелле». Гэта жэст прызнання сваёй залежнасці ад Бога, нагадаў іерарх:

-Часам нам здаецца: мы жывем тут на зямлі і хочам зрабіць вечны рай і тут застацца. Кандыцыя чалавека, створанага Богам, такая, што дадзеныя нам некалькі дзясяткаў гадоў – гэта пераходны час, які падаўжаецца пасля ўваскрасення. І да гэтага мы хочам падрыхтавацца падчас Папяльцовай серады. То бок пачынаючы пост моцным знакам пасыпання галавы попелам, у знак пакуты і навяртання. Думаю, падчас Вялікага посту нам удасца наблізіцца да Бога.

Знешнімі праявамі Вялікага посту з’яўляюцца: фіялетавы колер літургічнага адзення, адсутнасць у Святой Імшы спеву «Алелюя» і гімна «Хвала на вышынях Богу…», больш сціплае аздабленне касцёлаў. Таксама ў храмах праводзяцца пакутныя набажэнствы: крыжовыя шляхі і песні жальбы. Вернікі павінны абмежавацца ад удзелаў у забавах.

ав


Больш на гэтую тэму: Багацце веры

У Польшчы найбольш святароў за ўсю гісторыю, а секулярызацыя найхутчэй прагрэсуе сярод моладзі

01.10.2023 09:17
У Варшаве адбылася прэзентацыя справаздачы «Касцёл у Польшчы 2023». 

Роля Касцёла ў атрыманні Польшчай незалежнасці заключалася ў падтрыманні нацыянальнай тоеснасці

12.11.2023 09:17
У кожным з трох падзелаў Каталіцкі касцёл прымаў удзел у аднаўленні незалежнасці.

Касцёл хоча заблакаваць кампенсацыю ЭКА

16.12.2023 09:18
Старшыня Канферэнцыі епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі накіраваў ліст прэзідэнту Анджэю Дудзе.