Беларуская Служба

Музей гісторыі польскіх яўрэяў запрашае на беларускамоўную экскурсію

06.06.2024 07:00
Выстава «(po)ŻYDOWSKIE» адкрывае гісторыю яўрэйскага насельніцтва мястэчка Апатава, якое да вайны складала 60% ад усіх жыхароў мястэчка.
    Polin
Музей гісторыі польскі яўрэяў «Polin» фота: fot. W. Kryński / Muzeum Historii Żydów Polskich POLIN

Музей гісторыі польскіх яўрэяў Polin запрашае на аўтарскую экскурсію «Слядамі жыхароў мястэчак» на беларускай мове па часовай выставе «(po)ŻYDOWSKIE» з Таццянай Казак.

Выстава «(po)ŻYDOWSKIE» адкрывае гісторыю яўрэйскага насельніцтва мястэчка Апатава, якое да вайны складала 60% ад усіх жыхароў мястэчка. Нашым расказчыкам будзе мастак Маер Кіршенблат. Згадваючы мястэчка сваёй маладосці, ён надзвычай каларытна вяртае ў памяць старых людзей, падзеі, побыт і звычаі. Наведвальнікі даведаюцца пра супольную, забытую гісторыю.

Падчас экскурсіі прысутныя перанясуцца ў яўрэйскія мястэчкі (штэтлы), дзе будзем мець магчымасць адчуць не толькі іх атмасферу, але і ўбачыць карціны, поўныя фарбаў, фантазіі і гумару. Творы мастацтва і прадметы часовай экспазіцыі правядуць па вузкіх вулачках і яўрэйскіх дамах, раскажуць пра святы і будні яўрэйскіх жыхароў.
Экскурсія пройдзе тройчы – 9 чэрвеня, 11 жніўня і 6 кастрычніка. Бясплатныя квіткі неабходна зарэзерваваць тут.

ав