Беларуская Служба

Фонд Kamunikat.org адчыніў анлайн-краму

12.06.2024 17:31
У інтэрнэт-краме можна набываць больш за 40 кніг, якія выдаў фонд.
Аўдыё
  • Фонд Kamunikat.org адчыніў анлайн-краму
.
..

Цяпер кнігі выдавецтва можна замовіць у любы куток свету. Урэшце, кажа старшыня фонду і наш супрацоўнік, журналіст Яраслаў Іванюк, удалося вырашыць усе фармальнасці і інтэрнэт-кнігарня  kamunikat.shop – запрацавала.

-У інтэрнэт-краме можна набываць усе кнігі, якія выдаваў фонд. Гэта больш за 40 кніг. На сайце можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце кнігу «Нерастраляныя», усе 12 кніг Уладзіміра Арлова, новыя кнігі Барыса Пятровіча «Ад жыцця прачнуцца», «Фрэскі розных гадоў», кнігу Змітра Бартосіка «Забіць Упалмінзага». Літаральна на днях паявіцца кніга, выдадзеная намі да 100-годдзя Васіля Быкава. Гэта дзве аповесці пад адной вокладкай: «Бліндаж» і «Афганец». Яны не вельмі вядомыя беларускаму чытачу, таму мы і вырашылі выдаць менавіта іх. Таксама ёсць кніга «Мова» Віктара Марціновіча. Мы выдалі яе ў 2022 годзе, але наклад разышоўся, а новы наклад – гэта адказ на запатрабаванне нашых чытачоў. У кнігарні ёсць кнігі нашых партнёраў, напрыклад, кніга праф. Юры Грыбоўскага пра беларусаў у Войску Польскім 1919-1947.

Не трэба забываць, што Kamunikat.org гэта не толькі традыцыйныя кнігі, але ў першую чаргу гэта інтэрнэт-бібліятэка, у якой размешчана каля 60 тысяч беларускіх публікацый рознага жанру. Сярод іх – аўдыёкнігі.

Наведвальнасць інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org чарговы раз даказвае, што гэта запатрабаваная справа, якая дадаткова прыносіць задавальненне, гаворыць Яраслаў Іванюк.

Поўная размова з Я.Іванюком - у далучаным гукавым файле.

ав