Беларуская Служба

Як польскія грамадскія ўстановы і няўрадавыя арганізацыі падтрымліваюць украінскія культурныя ўстановы

03.07.2024 11:56
Больш за 400 культурных абʼектаў Украіны пацярпелі ў выніку расійскай агрэсіі.
Аўдыё
  • Як польскія грамадскія ўстановы і няўрадавыя арганізацыі падтрымліваюць украінскія культурныя ўстановы
.
.wal_172619/pixabay.com/CCO

Польскія грамадскія ўстановы і няўрадавыя арганізацыі падтрымліваюць украінскія культурныя ўстановы. Такую падтрымку аказвае Фонд Касцюшкі, які сабраў 2 мільёны долараў у першыя тыдні поўнамаштабнага ўварвання. Яе кіраўнік Марэк Скулімоўскі сказаў Польскаму радыё, што рашэнне дапамагчы было для яго натуральным:

-Неабходна звярнуць увагу на тое, што адбываецца. Сапраўды адбываецца генацыд, асабліва на Усходзе. Памятайма, калі б украінцы не затрымалі расіян, то мы б бачылі яшчэ горшыя карцінкі. Многія музеі былі знішчаныя мэтанакіравана, асабліва звязаныя з украінскай культурай. Для мяне паняцце генацыд з’яўляецца вельмі шырокім.

Нацыянальная бібліятэка ў Варшаве падтрымлівае пастаянны кантакт з кіеўскай бібліятэкай. «Мы аказваем суседзям усю неабходную дапамогу», – запэўніў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Томаш Макоўскі:

-Першым хуткім крокам была высылка 300 вогнетушыцеляў у нацбібліятэку са спадзяваннем, што яны ніколі не спатрэбяцца. З сумам я даведаўся, што яны выкарыстоўваліся двойчы, паколькі аскепкі ўпалі на бібліятэку. Таксама мы дапамагаем нашым калегам з Украіны, якія знаходзяцца ў Польшчы. Мы стараемся дапамагаць і на міжнароднай сцэне.

Марыя Гуд з Фонду Касцюшкі падкрэсліла, што ўсе звесткі пра знішчэнне ўкраінскай культуры ацэначныя і з кожным днём вайны страты ўсё большыя:

-Калі мы кажам пра лічбы зрабаваных твораў, то гэта сотні тысяч. Калі мы кажам пра забітых творцаў, то гэта могуць быць нават тысячы вядомых ці менш вядомых нам прозвішчаў. Некаторыя з’яўляюцца палоннымі ў Расіі, некаторыя зніклі без звестак. Я падазраю, што ўсе іх лёсы аднолькавыя.

Больш за 400 культурных абʼектаў Украіны пацярпелі ў выніку расійскай агрэсіі. Гэта пацвярджаюцца апошнімі дадзенымі ЮНЕСКА за сярэдзіну чэрвеня. Рэальныя страты, напэўна, большыя.

ав