Беларуская Служба

Прыгажосць і сілу галасоў гурту «Рэчанька» ведаюць на толькі на Падляшшы, але і ва ўсёй Польшчы

16.08.2024 16:45
Гэтымі днямі калектыў з Козлікаў адзначаў свой юбілей - 30-годдзе існавання на музычнай сцэне.
Аўдыё
  • Юбілей музычнага калектыву з Падляшша.
 .
Выступленне калектыву. Фота: Анна Пятроўская

Былі кветкі, словы падзякі і беларускія песні. Калектыў Рэчанька з Козлікаў, што ў заблудаўскай гміне святкаваў свой юбілей, 30-ддзе існаванне. Касцяк калектыву - гэта Люба Гаўрылюк, яе дачка ды музычны кіраўнік Ала Каменская, якія, сабраўшы мясцовых жанчын, ужо 30 гадоў выступаюць на розных мерапрыемствах. На сцэне побач вясковай святліцы выступілі юбіляры ды запрошаныя госці. Як падкрэслівалі гледачы, Рэчанька расслаўляе не толькі вёску ці гміну, але і беларускае асяроддзе Падляшша.

- Калектыў Рэчанька славіць нашу вёску ва ўсёй Польшчы, ездзяць усюды, выступаюць. 30 гадоў – гэта шмат, жадаем ім яшчэ столькі ж гадоў, і каб маладыя да іх прыходзілі, мы ганарымся нашымі спявачкамі з вёскі. Няхай спяваюць і выступаюць яшчэ доўга, - кажуць удзельнікі мерапрыемства.

Калектыў не раз стаў лаурэатам розных конкурсаў і фестываляў, між іншым Агульнапольскага Фестывалю беларускай песні.

Анна Пятроўская 

Слухайце далучаны гукавы файл!