Беларуская Служба

Лес – месца прытулку і месца злачынстваў (ВІДЭА)

01.09.2024 10:01
Музей Другой сусветнай вайны ў Гданьску запрашае на ўнікальную выставу ў 85-ю гадавіну ўзброенага канфлікту.
Аўдыё
  • «Лес. Прытулак для ахвяраў. Сховішча для злачынстваў»
           : .   .
У Музеі Другой сусветнай вайны ў Гданьску адкрылася часовая выстава пад загалоўкам: «Лес. Прытулак для ахвяраў. muzeum1939.pl/ скрыншот

У Музеі Другой сусветнай вайны ў Гданьску адкрылася часовая выстава пад загалоўкам: «Лес. Прытулак для ахвяраў. Сховішча для злачынстваў». Тэма выставы - гісторыя Другой сусветнай вайны, расказаная з пункту гледжання лясных комплексаў: іх значэння ў абарончай вайне, месца прытулку для ахвяраў, апорнага пункту партызанскага супраціву, а таксама месца злачынстваў.

Выстава «Лес. Прытулак для ахвяраў. Сховішча для злачынстваў» прымеркаваная да 85-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны, кажа кіраўнік Выставачнага аддзела Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску Моніка Акшэн-Цэсаровяк (Monika Akszen-Cesarowiak)

- Можна сказаць, што гэта выстава-эсэ, якое спалучае элементы мастацтва, гістарычныя артэфакты і экалогію. Як паказвае загаловак выставы, мы засяроджваемся на паасобных гісторыях, якія звязаныя з лесам. Гаворка ідзе пра гісторыі партызанаў, габрэяў - якія хаваліся ў лесе. Апрача таго, мы паказваем таксама арганічныя артэфакты, звязаныя з лесам.

Адным з найважнейшых натуральных артэфактаў на выставе з’яўляецца корань дрэва з Вестэрплятэ, кажа кусташ выставы Агнешка Бацлаўска-Карнацка (Agnieszka Bacławska-Kornacka). Лес, сказам так, быў па баку польскіх абаронцаў, што хутка заўважыў таксама нямецкі агрэсар:

- Гэта, між іншым, корань дуба, які рос на Вестэрплятэ побач з магіламі абаронцаў паўвыспы. Яго для нашчадкаў захавалі археолагі. Гэта асноўны артэфакт, які можна пабачыць ля ўваходу на выставу. Дарэчы лес, які рос на Вестэрплятэ – гэта асаблівы аспект выставы, да якога мы навязалі менавіта згаданым коранем. Лес меў вялікае значэнне для абаронцаў. Ён быў не толькі прытулкам, але меў таксама стратэгічнае значэнне. Ён вельмі хваляваў немцаў, якія змагаліся з абаронцамі паўвыспы ў верасні 1939 года. Гітлераўцы скінулі на яго мноства бомбаў, неаднойчы абстралялі. Тры разы спрабавалі яго спаліць, дзеля чаго ў лес закацілі нават танкер з палівам, аднак гэтую спробу прадухілілі абаронцы.

Лес з'яўляецца спрадвечным домам, натуральным асяроддзем пражывання, якое з аднаго боку падтрымлівае жыццядзейнасць чалавека, а з другога таксама палохае, кажа Моніка Акшэн-Цэсаровяк:

- Лес – гэта неадназначная прастора. Тут, з аднаго боку, мы шукаем адпачынку. З другога, ён нас таксама палохае сваім памерам і рознымі пагрозамі. На выставе мы таксама паказваем гэтую шматзначнасць. Лясы ў Польшчы – гэта могілкі. Дастаткова згадаць пра Паморскае злачынства 1939 года, да якога мы таксама навязваем на выставе. У час вайны ў польскіх лясах шмат хто знайшоў прытулак, але і шмат хто - смерць. Шматзначнасць лесу мы падкрэсліваем таксама мастацкімі элементамі. Гаворка ідзе, між іншым, пра абакабы, аўтарства Магдалены Абакановіч, карціну Вільгельма Саснала Шоа/Лес, відэаінсталяцыю Міраслава Балкі.

На выставе можна таксама пабачыць Гербарый і праект Берлін-Біркенаў, аўтарства Лукаша Суроўца - гэта расліны з месцаў, звязаных з генацыдам, затопленыя ў смале, дадае кусташ выставы Агнешка Бацлаўска-Карнацка:

- Галоўная ідэя лесу, якая заключаецца ў падтытуле: «Прытулак для ахвяраў. Сховішча для злачынстваў» - меркаванне, што лес гэта наш спрадвечны дом, які быў інфекаваны вайной. Тое, што лес атаясамліваецца з месцам пахавання ахвяраў, гэта не віна лесу, але акупантаў, якія выкарыстоўвалі лес, каб схаваць у ім свае злачынствы. З другога боку, той жа лес дапамагаў людзям схавацца ад пераследу і выжыць. Усё ж не ўсім. Толькі 10 працэнтаў габрэяў, якія хаваліся ў лясах, выжылі гэтыя вельмі жорсткія ўмовы, якія патрабавалі вялікай фізічнай і псіхічнай устойлівасці.

Выстава «Лес. Прытулак для ахвяраў. Сховішча для злачынстваў» - гэта бадай першая экспазіцыя, прысвечаная лесу, але ў гістарычным аспекце вайны. Сапраўды, гэта выключны кантэкст, які навязвае да трагічнай гісторыі Другой сусветнай дайны, кажа Моніка Акшэн-Цэсаровяк:

 - Выстава мае для мяне таксама вельмі асабістае вымярэнне. Мой дзядуля быў ляснічым, але ён быў таксама шматгадовым вязнем нямецкага лагера ваеннапалонных у Мурнаў. Гэта спалучаецца. Ён заставаўся ляснічым таксама ў нямецкім лагеры, дзе ён рыхтаваў і экзаменаваў выпускнікоў лясніцтва. Дарэчы пасля заканчэння вайны згаданыя дыпломы прызнаваў Познаньскі ўніверсітэт. Таксама польскія ляснічыя, якія выжылі нямецкія лагеры пазней займаліся насадкай лесу, па якіх мы зараз можам гуляць. Гэта чарговы аспект лесу паказаны на нашай выставе.

Выстава падзелена на пяць тэматычных частак, якія расказваюць пра Вераснёвую кампанію 1939 года, пра лес- прытулак, лес - апорны пункт партызанскага супраціўлення і самаабароны, лес - месца злачынстваў, таксама расказвае пра знішчэнні лясной экасістэмы, выкліканыя вайной:

- Астатняя частка выставы паказвае не толькі экалагічны памер знішчэння ў лесе. Мы выкарысталі архетып лесу, каб паказаць таксама нябачныя знішчэнні. Гаворка ідзе пра парушэнні псіхікі асобаў, якія выжылі вайну. Тыя, хто выжыў ваенныя дзеянні і акупацыю, а таксама іхныя дзеці і ўнукі пасля вайны змагаліся з траўмай. Гаворка ідзе пра тое, што нашчадкі перанялі пэўныя абарончыя рысы, якія не дапамагаюць ва ўмовах міру. Траўма пакаленняў лячыцца многія гады. Напрыклад, калі мая бабуля была ў Сібіры, то я купляю зашмат хлеба. Гэта паказвае, што выстава-эсэ, якую мы падрыхтавалі, мае шырокі кантэкст.

Часовая экспазіцыя „Лес. Прытулак для ахвяраў. Сховішча для злачынстваў” будзе суправаджацца адмысловым каталогам, а таксама адукацыйнымі, навуковымі і мастацкімі мерапрыемствамі.

Яна будзе працаваць у Музеі Другой сусветнай вайны ў Гданьску з 30 жніўня 2024 года па 28 лютага 2025 года.  

го/аз

Пісьменніца Марыя Пашыньска пра Варшаўскае паўстанне: Супраць безыменнага загадвання “санітарак” і “сувязных”. За кожнай з іх – гісторыя змагання і пакуты  

30.08.2024 08:32
На аснове старанна сабраных гістарычных матэрыялаў пісьменніца апісала лёсы тых, чый уклад у барацьбу за незалежную Польшчу дагэтуль застаецца недаацэненым.