Сярод памілаваных 23 чалавек:
- тры жанчыны і 20 мужчын
- 13 чалавек старэйшыя за 50 гадоў
- 14 маюць хранічныя захворванні
- у 12 ёсць дзеці, у тым ліку адзін - шматдзетны бацька.
Прозвішчы памілаваных не называюцца.
Гэта ўжо дзявятая хваля памілаванняў з ліпеня 2024 года. Пасля папярэдніх васьмі ўказаў Лукашэнкі на волю выйшлі 227 чалавек.
Сярод найбольш вядомых асобаў, вызваленых паводле памілавання, – старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, жуналістка Ксенія Луцкіна, якія мелі цяжкія захворванні, жонка палітзняволенага Ігара Лосіка Дар’я Лосік.
Адначасова затрыманні, палітычна матываваны пераслед у краіне працягваюцца, але публічна вядома толькі пра адзінкавыя выпадкі.
вх