Беларуская Служба

Пажыццёвае зняволенне за згвалтаванне і забойства 25-гадовай беларускі Лізы (ФОТА з суда)

17.01.2025 13:14
Злачынства адбылося 25 лютага мінулага года. У тую раніцу даглядчык знайшоў Елізавету голую і без прытомнасці ў варотах дома па вул. Журавя ў Варшаве. 
 .
Дорыян С. у судзе PAP/Przemysław Piątkowski

У пятніцу Акруговы суд у Варшаве прысудзіў Дорыяна С. да пажыццёвага зняволення ў тэрапеўтычнай сістэме за згвалтаванне і забойства 25-гадовай грамадзянкі Беларусі Лізы. Злачынства ён здзейсніў у цэнтры сталіцы ў канцы лютага мінулага года.

Суд над Дорыянам С. пачаўся 4 снежня і праходзіў у асноўным за зачыненымі дзвярыма. У пятніцу па гэтай справе вынесена рашэнне. Яно неканчатковае, прыгавор можна абскардзіць.

Злачынства адбылося 25 лютага мінулага года. У тую раніцу даглядчык знайшоў Елізавету голую і без прытомнасці ў варотах дома па вул. Журавя ў Варшаве. Ён выклікаў хуткую і паліцыю. Жанчыну даставілі ў бальніцу. Яна была ў крытычным стане. Ліза памерла 1 сакавіка, не прыходзячы ў прытомнасць.

Забойцам, якога паліцыя затрымала ў дзень нападу, аказаўся 23-гадовы мужчына. Падчас ператрусу ў яго кватэры паліцыя выявіла, сярод іншага, вялікі кухонны нож, які ён выкарыстоўваў, і балаклаву. Мужчына не толькі згвалціў жанчыну, але і скраў у яе два мабільныя тэлефоны, некалькі плацежных картак і кашалёк. Яго абвінавацілі ў рабаванні, сексуальным злачынстве і спробе забойства з ужываннем небяспечнай зброі. Рашэннем суда яго змясцілі пад варту.

Пасля смерці жанчыны пракурор змяніў абвінавачанне супраць Дорыяна С. на забойства з сексуальнага матыву і рабаванне.

ав


. 

. 

Дорыян С. у судзе Дорыян С. у судзе