Беларуская Служба

Астралэнка – гарадок, назва якога змешчаная на Трыумфальнай арцы ў Парыжы(ФОТА)

20.09.2024 17:55
У другой палове XVIII ст. Астралэнка была трэцім, пасля Варшавы і Пултуска, найбуйнейшым горадам у рэгіёне.
Аўдыё
  • Астралэнка – гарадок, назва якога змешчаная на Трыумфальнай арцы ў Парыжы
 -
Астралэнка - плошча БэмаAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння мы запрашаем у горад Астралэнка(Ostrołęka) - размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Мазавецкага ваяводства, у даліне Ніжняй Нарвы, паміж Ломжай і Ружанам. Гэта важны адміністрацыйны і фальклорны цэнтр рэгіёну Курпы.

Астралэнка - плошча Бэма /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Астралэнка - плошча Бэма /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Невялікі гарадок неаднойчы быў сведкам важных гістарычных падзеяў. Пра гэта сведчыць, напрыклад, факт, што ягоная назва змешчаная на Трыумфальнай арцы ў Парыжы.

Астралэнка - плошча Бэма/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Астралэнка - плошча Бэма/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 2023 годзе Астралэнка святкавала круглы юбілей 650-годдзя атрымання гарадскіх правоў. Аднак, як падкрэслівае дырэктарка Музея курпёўскай культуры Марыя Самсэль(Maria Samsel) пачаткі засялення ў згаданым месцы на многа ранейшыя. Першы апорны пункт датыецца Х-ым стагоддзем. У ХІ-ХІІ стагоддзях на рацэ Нараў існавала ўжо квітнеючае гарадзішча, праз якое праходзіў важны гандлёвы шлях з Мазовіі на ўсход:

- Найстаражытнейшыя сляды засялення захаваліся на тэрыторыі сярэднявечнага гарадзішча, у прыватнасці вусця ракі Амулеў (Omulew) у раку Нараў. Да Другой сусветнай вайны на згаданы месцы праводзіліся археалагічныя раскопкі пад кіраўніцтвам Людвіка Савіцкага. Пасля вайны ў 1970- 1980 гадах таксама праводзіліся даследаванні згаданага месца. Знойдзеныя тады артэфакты з’яўляюцца асновай экспазіцыі, датычнай гісторыі горада, у Музеі курпёўскай культуры.

Астралэнка - Музеі курпёўскай культуры /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Астралэнка - Музей курпёўскай культуры /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пазней месца засялення перасунулася некалькі сотняў метраў вышэй па Нарве:

- Тут знаходзіцца найстарэйшы касцёл у Астралэнцы – фарны касцёл Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Мікалая. Пабудаваная ў 1399 годзе святыня, неаднойчы мадэрнізаваная - гэта найстарэйшы культавы будынак і адзін з найкаштоўнейшых помнікаў горада. Тут захаваліся таксама сляды пазнейшага засялення з паловы XIV стагоддзя. Перш за ўсё, у Астралэнцы добра захавалася старадаўняя планіроўка горада.

Астралэнка - порт на рацэ Нараў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Астралэнка - порт на рацэ Нараў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Астралэнка - прыклад тыповага мазавецкага гарадка, якога гісторыя не пашкадавала, кажа Марыя Самсэль:

- У горадзе захаваўся будынак гарадской ратушы, які зараз з’яўляецца сядзібай прэзідэнта горада. Насупраць ратушы - неакласічны будынак старой пошты, у якім зараз размяшчаецца Музей курпёўскай культуры. Найстарэйшыя жыхары памятаюць яшчэ часы, калі на першым паверсе камяніцы знаходзілася паштовае аддзяленне. Пазней пошта пераехала ў новую сядзібу, а музейная ўстанова заняла ўвесь будынак.

Астралэнка - фарны касцёл Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Мікалая /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Астралэнка - фарны касцёл Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Мікалая /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дарэчы, калі ў 2018 годзе музей пашыраўся на суседнюю камяніцу, было зробленае важане для гісторыі горада археалагічнае адкрыццё:

- Гістарычныя, археалагічныя і архітэктанічныя даследаванні пацвердзілі, што гэта найстарэйшыя падмуркі ў горадзе, якімі да гэтага часу лічыліся падвалы паслябэрнардынскага кляштара ў Астралэнцы. То бок камяніца, пабудаваная напрыканцы XIX і пачатку XX стагоддзяў, базуецца на падмурках з паловы XVI стагоддзя. Зараз памяшканні, якія вянчаюць цыліндрычныя скляпенні з чырвонай цэглы служаць нам, як дадатковая выставачная прастора.

Астралэнка - паслябернардынскі кляштар /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Астралэнка - паслябернардынскі кляштар /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 1526 годзе горад быў уключаны ў склад Кароны Каралеўства Польскага і перададзены пад уладу каралеве Боне. Каралева Бона пераўтварыла горад у цэнтр рамяства і гандлю:

- Каралева Бона на месцы сучаснага раёна Помян мела свой фальварк. На Амульві працавалі шматлікія млыны. Квітнеў гандаль.  Асноўную ролю гуляла рака Нараў, як галоўны транспартны шлях. Па яе сплаўлялі драўніну ў Гданьск. Пазней значную частку горада знішчыў буйны пажар. Трагічнай падзеяй у гісторыі Астралэнкі была бітва 1807 года паміж французамі і рускімі - адна з найважнейшых бітваў напалеонаўскага паходу ў Мазовіі.

Дарэчы Бітва пад Астралэнкай скончылася перамогай французаў, а назва горада была выгравіравана на Трыумфальнай арцы ў Парыжы.

Астралэнка - Лаўка-помнік Юзафу Псарскаму, лекару, нацыянальнаму дзеячу, аднаму з найвыдатнейшых жыхароў Астралэнкі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Астралэнка - Лаўка-помнік Юзафу Псарскаму, лекару, нацыянальнаму дзеячу, аднаму з найвыдатнейшых жыхароў Астралэнкі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Таксама абедзве сусветныя войны не пашкадавалі горада і яго жыхароў. Асабліва Першая сусветная вайна прычынілася да знішчэння амаль 70 працэнтаў гарадской інфраструктуры.

Астралэнка - будынак гарадской ратушы /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Астралэнка - будынак гарадской ратушы /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Да нашых часоў у горадзе захавалася няшмат гістарычных слядоў багатай мінулшчыны, але з тых, якія захаваліся, варта паглядзець некалькі месцаў:

- Напэўна варта паглядзець былы гарадскі рынак, зараз гэта плошча Бэма. Тут размяшчаецца гістарычны будынак гарадской ратушы;  паслябернардынскі кляштар, будаўніцтва якога пачалося ў другой палове XVII стагоддзя; фарны касцёл і вуліцы: Бернардынскую і Главацкага – след гістарычнай планіроўкі горада. На вуліцы Касцюшкі захаваўся былы габрэйскі Гандлёвы дом з пачатку XX стагоддзя. У часе падзелаў Польшчы ў цяперашнім гарадскім раёне Вайцехавіцэ дыслакаваліся царскія войскі. На другім баку Нарвы напрыканцы XIX стагоддзя была пабудаваная крэпасць. Была царква, якая зараз выконвае ролю каталіцкай святыні – гэта касцёл святога Войцеха. Была і сінагога, суцэльна знішчаная падчас Другой сусветнай вайны.

Астралэнка /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Астралэнка /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Важным аб’ектам у Астралэнцы з’яўляецца Помнік - Маўзалей Астраленскай бітвы 26 траўня 1831 года, які знаходзіцца на тэрыторыі былой царскай крэпасці, кажа Марыя Самсэль:

- У саркафагу ў крыпце знаходзіцца прах жаўнераў, якія загінулі ў бітве. У сваю чаргу на цокальным паверсе размяшчаюцца тэматычныя экспазіцыі, датычныя самой бітвы і ейных герояў.

Помнік - Маўзалей Астраленскай бітвы 26 траўня 1831 года /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Помнік - Маўзалей Астраленскай бітвы 26 траўня 1831 года /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу, на плошчы перад маўзалеем размяшчаецца экспазіцыя артылерыйскай зброі пад адкрытым небам. Тут можна паглядзець асноўныя тыпы зброі, якая ўжывалася падчас бітвы пад Астралэнкай і паўстання 1830-31 гадоў. Помнік-Маўзалей Астралэнскай бітвы - гэта адзін з нешматлікіх такіх мемарыяльных аб’ектаў у Польшчы і, адначасова, цікавы прыклад канструктывізму ў архітэктуры, вельмі папулярнай плыні ў міжваенным перыядзе ў Польшчы.

- заявіла дырэктарка Музея курпёўскай культуры Марыя Самсэль(Maria Samsel).

Астралэнка - гарадская бібліятэка /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Астралэнка - гарадская бібліятэка /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта таксама ўспомніць, што ў міжваенным перыядзе ў былых царскіх казармах дыслакаваўся V Полк Заслаўскіх уланаў і 12-ы дывізіён коннай артылерыі. Зараз у горадзе дзейнічае група рэканструктараў, якія працягваюць традыцыі V Палка Заслаўскіх уланаў і нагадваюць пра гэтую важную частку гісторыі Астралэнкі.

Астралэнка - выставa пад загалоўкам: «Астралэнка і рэгіён Курпы - паміж ніткай гісторыі і тканінай жыцця» ў Музеі курпёўскай культуры /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Астралэнка - выставa пад загалоўкам: «Астралэнка і рэгіён Курпы - паміж ніткай гісторыі і тканінай жыцця» ў Музеі курпёўскай культуры /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

З гісторыяй горада добра пазнаёміцца ў Музеі курпёўскай культуры, у прыватнасці на выставе пад загалоўкам: «Астралэнка і рэгіён Курпы - паміж ніткай гісторыі і тканінай жыцця».

Астралэнка - Музеі «выклятых» жаўнераў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Астралэнка - Музей «выклятых» жаўнераў /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пабываючы ў Астралэнцы варта таксама наведаць Музеі «выклятых» жаўнераў. Гэта маладая музейная ўстанова, адкрытая ў 2022 годзе, якая ўшаноўвае памяць нязломных жаўнераў, якія змагаліся за свабодную Польшчу ў часы камуністычнага рэжыму.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

У Музеі Курпёўскай культуры ў Астралэнцы варта шукаць таксама беларускіх кантэкстаў (ФОТА)

06.09.2024 17:25
Астралэнцкая музейная ўстанова расказвае не толькі пра гісторыю горада, але таксама дапамагаю зразумець ісціну багатай курпёўскай культуры.