Беларуская Служба

Рэтраверсія — спрэчны метад рэканструкцыі, які выдатна спрацаваў у Эльблёнгу (ФОТА)

20.12.2024 18:01
Рэтраверсія — важны метад рэканструкцыі гарадоў, калі ёсць жаданне захаваць гістарычную спадчыну, адначасова не адракаючыся ад сучасных стандартаў жыцця.
Аўдыё
 -
Эльблёнг - Стары горадЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Рэтраверсія — канцэпцыя рэканструкцыі, арыентавана на аднаўленне разбураных гарадоў або іх частак на аснове захавання першапачатковай планіроўкі горада і адначасовага ўкаранення сучасных будаўнічых і функцыянальных рашэнняў.

Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг — Стары горад. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Мэтай гэтага падыходу з'яўляецца не толькі аднаўленне разбураных будынкаў, але таксама захаванне атмасферы і культурнай ідэнтычнасці, якія характэрныя для дадзенай прасторы. Горадам, дзе падчас рэканструкцыі скарысталіся канцэпцыяй рэтраверсіі, з’яўляецца Эльблёнг (Elbląg).
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг — Стары горад. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
У выніку Другой сусветнай вайны Эльблёнг быў моцна разбураны. Гэты факт таксама паўплываў на канчатковы спосаб аднаўлення Старога горада, кажа віцэ-прэзідэнт Катажына Вісьнеўска (Katarzyna Wiśniewska):
— Стары горад быў знішчаны на 90 працэнтаў. У пасляваенным перыядзе там доўгі час заставаліся непрыбраныя руіны разбураных камяніц. У выніку ваенных дзеянняў была таксама знішчана бліжэйшая ваколіца новага горада. Толькі больш чым праз 10 гадоў пасля заканчэння вайны Стары горад быў ачышчаны ад друзу. Цэглу, якая яшчэ прыдалася, вывезлі ў Варшаву і Гданьск. Многія гады гэтая тэрыторыя выконвала ролю гарадской зялёнай зоны. Пасляваенны, сучасны Эльблёнг адраджаўся ў іншым месцы, пакідаючы Стары горад на ўскраіне. Сёння можна сказаць, што гэта было на карысць яго цяперашняму выгляду.
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг — Стары горад. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
На выгляд сучаснага Эльблёнга паўплывала таксама складаная сітуацыя з перанасяленнем рэгіёну непасрэдна пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, кажа гісторык і архівіст Аркадыюш Вэлняк(Arkadiusz Wełniak):
— Эльблёнг адставаў ад іншых вернутых тэрыторый, бо быў моцна ізаляваны ў выніку камунікацыйных ускладненняў. Нагадваю, Эльблёнгскі павет ахопліваў таксама Балтыйскую касу, на якой ажно да траўня 1945 года абараняліся нямецкія войскі. У выніку Эльблёнг заставаўся ў зоне ваенных дзеянняў значна даўжэй, чым іншыя гарады рэгіёну.
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг — Стары горад. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Хоць пра адбудову Эльблёнга пачалі гаварыць амаль неадкладна пасля заканчэння ваенных дзеянняў, працэс моцна зацягваўся, кажа Катажына Вісьнеўска:
— Упершыню размова пра адбудову Cтарога горада Эльблёнга пачалася неўзабаве пасля заканчэння вайны, то бок ужо 1946 годзе. Першыя канцэпцыі адбудовы былі падобныя на варшаўскую рэканструкцыю. У 1950-х гадах згаданыя планы атрымалі больш мадэрнісцкі характар, які вынікаў, перш за ўсё, з жыллёвых патрэбаў насельніцтва. Аднак, з-за адсутнасці сродкаў, праект так і не набраў прыярытэтнага значэння. Былі і такія прапанова, каб на месцы Старога горада пабудаваць шматпавярховыя жылыя дамы і гандлёвы цэнтр. Канчаткова ў 1976 годзе кансерватарская служба і архітэктары з Гданьскага політэхнічнага інстытута распрацавалі планы прасторавага развіцця Эльблёнга. Гэта была сучасная забудова, якая брала пад увагу гісторыю. Аднак у 1979 годзе тагачасны ваяводскі кансерватар помнікаў архітэктуры Марыя Любоцка-Гофман адкінула гэтую канцэпцыю рэканструкцыі і сама стварыла прынцыпы, якія абапіраліся на археалагічныя даследаванні — гэта былі асновы метаду рэтраверсіі. Згаданы працэс пачаўся ў 1980-гадах.
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг — Стары горад. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Дарэчы, Эльблёнг у археалагічным плане лічыцца адным з найлепш даследаваных гарадоў у Польшчы і адным з топ-тры, калі гаворка ідзе пра ўсю Еўропу, паясняе Яанна Фанфэрэк-Граек (Joanna Fonferek-Grajek) з Археалагічна-гістарычнага музея ў Эльблёнгу:
— Гэта, скажам так, перавага Эльблёнга, бо тут быў лёгкі доступ да таго, што схавана пад паверхняй зямлі. Паколькі амаль увесь Стары горад быў «адкрыты», то археалагічныя раскопкі можна было праводзіць без перашкодаў. Гэта не атрымліваецца ў гарадах, дзе гарадская забудова вельмі шчыльная, дзе засталося шмат гістарычных будынкаў або яны былі хутка адбудаваныя пасля вайны.
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
У Эльблёнгу былі адноўлены гістарычныя часткі горада, такія як гарадскія вароты, a прастора была мадэрнізавана ў адпаведнасці з сучаснымі сацыяльнымі і камунікацыйнымі патрэбамі:
- Зараз, калі інвестар купляе будаўнічы ўчастак на тэрыторыі Старога горада, то спачатку на ім праводзяцца археалагічныя даследаванні, распрацоўваецца іканаграфічная дакументацыя гістарычных падмуркаў. Толькі пасля гэтага, узнікаюць новыя фундаменты, але ў абрысе старых. У сваю чаргу на іх узводзіцца новы будынак.
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Рэканструкцыя Старога горада ў Эльблёнгу працягваецца па сённяшні дзень. Трэба прызнаць, што не ўсім падабаецца такі спосаб рэканструкцыі. Некаторыя крытыкі сцвярджаюць, што ён пазбаўляе горад яго гістарычных асноў. Дамы, якія зараз будуюцца ў Эльблёнгу, маюць даволі сучасныя, багата зашклёныя фасады, хоць іх стыль надалей навязвае да старых даваенных камяніц. Стары горад у Эльблёнгу часта называюць таксама «стары-новы горад». Апошнім часам усё больш папулярным становіцца лозунг: «Nówka-starówka»:
- Два гады там, па нашым запрашэнні, Матэвуш Змыслёны(Mateusza Zmyślonego), падрыхтаваў стратэгію развіцця маркі Эльблёнг. Гэта ён выдумаў згаданы лозунг, які дарэчы нам вельмі спадабаўся. Пакуль пра рэканструкцыю Старога горада мы гаварылі «рэтраверсія». Мы часта кажам таксама «новы-стары горад» у Эльблёнгу. У сваю чаргу «Nówka-starówka» – гэта не навуковы тэрмін, а рэкламны лозунг. Ён гучыць прыгожа i адлюстроўвае тое, што адбываецца ў Старым горадзе.
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Рэтраверсія дазваляе вярнуць гораду ранейшы характар, што можа ўзбагаціць мясцовую ідэнтычнасць і пачуццё сувязі жыхароў з гісторыяй. У сваю чаргу дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій, як сучасныя будаўнічыя матэрыялы або сістэмы кіравання прасторай, можна сумясціць эстэтыку з функцыянальнасцю. Наш Стары горад нікога не падманвае, дадае віцэ-прэзідэнт Катажына Вісьнеўска:
- У працэсе адбудовы нашага Старога горада важны аспект сапраўднасці. Мы не хочам падманваць нашых гасцей і турыстаў, што шпацыруючы па Старым горадзе яны бачаць гістарычныя камяніцы, бо яны былі знішчаныя падчас вайны. Дарэчы, ідэя рэтраверсіі – паказаць клімат Старога горада, напрыклад, шляхам захавання гістарычнай вышыні і шырыні камяніцаў. Мы хочам паказаць, як выглядала даваенная гарадская планіроўка, але пры гэтым мы не хочам нікога падманваць, паколькі аб’екты на Старым горадзе былі створаны нанава. Таму лозунг: «Nówka-starówka» настолькі падыходзіць.
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Рэтраверсія, нягледзячы розныя сумневы, з'яўляецца важным метадам у рэканструкцыі гарадоў, якія жадаюць захаваць сваю гістарычную спадчыну, адначасова не адракаючыся да сучасных стандартаў жыцця. Эльблёнг сваёй дзейнасцю ў гэтай сферы паказвае, як традыцыя можа гарманічна суіснаваць з сучаснасцю ў гарадской прасторы.
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг з'яўляецца прыкладам найбуйнейшай рэтраверсіі ў Польшчы, але гэта не адзінае месца, дзе быў выкарыстаны гэты метад рэканструкцыі. Рэтраверсія была выкарыстаная ў Гданьску, Глогаве, Шчэціне і ў шэрагу меншых праектаў. Не ўсе з іх настолькі ўдалыя, як Стары горад у Эльблёнгу.
Анна Задрожна
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблёнг - Стары горад. Здымак:Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Культавы джазавы клуб, вядомая Галерэя «El», рэйс суднам па траве - запрашаем наведаць Эльблёнг (ФОТА)

15.11.2024 13:40
Мясцовы джазавы клуб дзейнічаў настолькі дынамічна, што пачаў супрацоўнічаць з самім Новым Арлеанам яшчэ ў часы ПНР.

Чаму археолагі пяшчотна называюць сярэднявечныя туалеты «археалагічнымі скарбонкамі»? (ФОТА)

13.12.2024 17:45
Адказ на гэтае пытанне мы будзем шукаць у Археалагічна-гістарычным музеі ў Эльблёнгу.