Беларуская Служба

Ад дакументалістыкі да шэдэўраў мастацкага кіно: WFDiF святкуе юбілей

31.12.2024 16:02
75 гадоў таму, 29 снежня 1949 года, была заснавана Студыя дакументальных і мастацкіх фільмаў (WFDiF), ключавая ўстанова польскай кінаіндустрыі.
.
.geralt/pixabay.com/CC0

Спачатку яна займалася вытворчасцю дакументальных фільмаў і кінахронік, а ў 1960 годзе пашырыла сваю дзейнасць, пачаўшы здымаць мастацкія фільмы, пабудаваўшы для гэтага новыя здымачныя павільёны. У 1988 годзе ўстанова атрымала цяперашнюю назву.

У WFDiF працавалі выбітныя рэжысёры, такія як Анджэй Мунк, Кшыштаф Кесьлёўскі, Ежы Гофман і Анджэй Вайда. Студыя прымала ўдзел у стварэнні шматлікіх знакамітых кінастужак. У 2010 годзе ў яе структуру ўвайшла Кінастудыя «Чалоўка», а ў 2019 годзе яна аб'ядналася з іншымі кінастудыямі, утварыўшы дзяржаўную кінаўстанову.

Сёння WFDiF займаецца вытворчасцю фільмаў, лічбавізацыяй і рэстаўрацыяй польскай кінакласікі, а таксама вядзе адукацыйную дзейнасць, уключаючы майстар-класы і экранізацыі сучаснай драматургіі. У архівах студыі захоўваюцца кінаматэрыялы, якія адносяцца яшчэ да 1916 года. У спісе яе дасягненняў больш за 4900 праектаў. Сярод запланаваных прэм'ер на 2025 год — фільмы «Вінчы 2» і «Скрозь сцяну», які распавядае гісторыю кахання Віславы Пайдак і Ежы Смяхоўскага, якія пазнаёміліся праз турэмную сцяну.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры