Дэфіцыт тавараў у крамах, цэнзура, абмежаваны доступ да сапраўднай інфармацыі, пастаянная прапаганда - жыццё ў часы ПНР было сапраўды цяжкім. Напоўненая кітчам рэчаіснасць камуністычнай дзяржавы па сённяшні дзень выклікае столькі ж негатыўных пачуццяў, колькі настальгічных успамінаў з маладосці і дзяцінства, да якіх з сентыментам вяртаецца пакаленне сённяшніх 50-годкаў.
Выстава карцін Мікалая Гевэльта пад загалоўкам: «Не такі ПНР страшны», Музей пуцкай зямлі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
У сваю чаргу пакаленне міленіялаў знаходзіць вечную эстэтычную каштоўнасць у поп-культуры Польскай Народнай Рэспублікі і без сораму спасылаецца на самае лепшае з таго ж перыяду.
Выстава карцін Мікалая Гевэльта пад загалоўкам: «Не такі ПНР страшны», Музей пуцкай зямлі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Выстава карцін пад загалоўкам «Не такі ПНР страшны», якую можна паглядзець у Музеі пуцкай зямлі ў Пуцку на ўзбярэжжы Балтыйскага мора – павінна навесці гледачоў на ўспаміны з самых абсурдных часоў, якімі быў перыяд Польскай Народнай Рэспублікі. Гэта сентыментальнае падарожжа ў часы камунізму ў Польшчы з пункту гледжання маладога мастака, кажа ейны аўтар Мікалай Гевэльт (Mikołaj Hewelt):
- У асноўным выстава грунтуецца на часах Польскай Народнай Рэспублікі, у шырокім разуменні. Я засяроджваюся на архітэктуры, атмасферы і дызайне тых часоў і паказваю гэта па-свойму, у тым сэнсе, што гляджу на часы ПНР з пэўнай дыстанцыі. Я малады чалавек, які нарадзіўся пасля 2000 года, таму я не ведаю гэтых часоў, але для мяне, гэта быў, напрыклад, спосаб наблізіцца да маіх бабулі і дзядулі. Дарэчы, выстава распрацоўвалася ў іхнай былой кватэры, што таксама паўплывала на ейны клімат. У сваіх карцінах, я выкарыстоўваю вядучы, моцны колер, бо, паводле мяне, тады палякі таксама стараліся «дадаваць колеры» жыццю ў складаных умовах камуністычнай дзяржавы. Я стараюся «выцягнуць» з гэтага нешта больш.
Выстава карцін Мікалая Гевэльта пад загалоўкам: «Не такі ПНР страшны», Музей пуцкай зямлі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
У тым ліку, малады мастак паказвае жамчужыны архітэктуры, якія рэдка знаходзілі свайго гледача ў часы ПНР, або былі адпаведна ацэненыя толькі наступнымі пакаленнямі:
- Я засяродзіўся на атмасферы суднаверфі, то бок нашым мясцовым клімаце. Таму большасць, паказаных на выставе карцінаў, навязвае да суднаверфіі. Наогул, я засяроджваюся на індустрыяльным падыходзе да мастацтва. Ад сябе дадаю выразныя, моцныя колеры. Апрача суднаверфі паказваю таксама тагачасныя архітэктурныя іконы як, напрыклад, чыгуначны вакзал «Варшава-Ахота», вінтавая лесвіца Гданьскага моста ў Варшаве, універмаг Петэрсдорфа (зараз гэта ўнівермаг «Камелеон» - рэд.) ў Вроцлаве, і, нарэшце родны Пуцк. Карціны, на якіх прадстаўлены Пуцк, намаляваныя на падставе гістарычных фотаздымкаў горада. Ствараючы выставу я засяродзіўся на перадачы канкрэтнай атмасферы, з невялікай спасылкай на стыль баўгауз (адна з самых уплывовых плыняў сучаснага дызайну, мадэрнісцкай архітэктуры і мастацтва – рэд.). Баўгауз - гэта таксама спрэчная тэма ў архітэктуры – адным ён падабаецца, другім не, але варта адзначыць, што значная частка класікаў дызайну была створана менавіта тады.
Выстава карцін Мікалая Гевэльта пад загалоўкам: «Не такі ПНР страшны», Музей пуцкай зямлі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Паміж карцінамі, аўтарства Мікалая Гевэльта, размешчаныя шкляныя вітрыны, у якіх паказаныя розныя штодзённыя прадметы часоў ПНР. Як кажа аўтар, яны таксама павінны стварыць адпаведную атмасферу выставы:
- Яны таксама расказваюць нейкую гісторыю. Напрыклад, офісны стол з суднаверфі, за якім побач з брыгадзірам, калісьці сядзела сакратарка, скажам так, спадарыня Крыся. Мы бачым штодзённыя рэчы. Знаёмімся з працоўным часам тагачасных палякаў – у адной з вітрынаў бачым такі прыкладны графік дня: устаём 4.45, рыхтуемся на працы – тут бачым, напрыклад, фен, бігудзі для валасоў. Можам уявіць сабе, як паводзілі сябе людзі, якія працавалі на суднаверфі - сярод экспанатаў ёсць арыгінальны працоўны фартух з суднаверфі. Згаданыя экспанаты набліжаюць нам тагачасную атмасферу; дазваляюць паставіць сябе на месца тагачасных людзей.
Выстава карцін Мікалая Гевэльта пад загалоўкам: «Не такі ПНР страшны», Музей пуцкай зямлі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Прадстаўнікі старэйшых пакаленняў дасканала памятаюць, паказаныя на выставе прадметы – карысталіся імі ў сваіх дамах, дамах сваіх бацькоў. Між тым, аказваецца, што для прадстаўнікоў маладога пакалення яны могуць быць галаваломкай:
- Шчыра кажучы, я крыху смяяўся з гэтых прадметаў, а часам нават мне даводзілася здагадвацца, для чаго яны выкарыстоўваліся. Тым не менш, добра, што, паказваючы такія экспанаты, мы можам наблізіць тыя часы маладым людзям. Варта памятаць, што пры ўсёй цэнзуры часоў ПНР, усіх гэтых адмоўных абставінах былі таксама нейкія станоўчыя аспекты, напрыклад, у сферы культуры, кіно ці мастацтва. Польскі дызайн быў тады на высокім, сусветным узроўні; былі выдатныя фарфоравыя вырабы, мэбля, напрыклад, культавае крэсла (мадэль 366 - рэд.), створанае Юзэфам Хероўскім. Тады Польшчы не залівалі танныя рэчы ні Захады, ні Скандынавіі. Чым менш у нас было, тым больш мы былі творчымі.
Выстава карцін Мікалая Гевэльта пад загалоўкам: «Не такі ПНР страшны», Музей пуцкай зямлі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Прыблізна з пачатку 2000-х гадоў дызайн ПНР пачаў сур'ёзна аналізавацца ў яго гістарычным кантэксце. Гэта, хутчэй за ўсё, не была праява сентыментаў. Наадварот, гэтую тэндэнцыю прасоўвалі прадстаўнікі малодшых пакаленняў. Моладзь вяртаецца ў часы ПНР і без сораму бярэ адтуль самае лепшае, кажа Мікалай Гевэльт:
- Мне здаецца, што ў асноўным пакаленне міленіюму (інакш пакаленне Y, то бок асобы якія нарадзіліся з пачатку 1980-х і да сярэдзіны 1990-х гадоў – рэд.) або і прадстаўнікі пазнейшага пакалення Z (людзі, якія нарадзіліся з 1995 гора па 2012 год.) проста не ведаюць розных, часта жудасных ці адмоўных аспектаў гэтых часоў (часоў ПНР - рэд.). У сваю чаргу старэйшыя людзі, таксама паступова набіраюць смеласці і пачынаюць ставіцца да часоў ПНР з пэўнай дыстанцыяй - адкідаюць палітычны аспект. Паколькі мы - маладыя, не ведаем, як тады было цяжка, то без праблем ловім тагачасныя жамчужыны – станоўчыя прыклады ў культуру, дызайне, які нам вельмі падыходзіць сваім стылем. Мы можам праігнараваць тое, што было кепскае, і засяродзіцца на тым, што было добрае і каштоўнае ў тыя часы. Я лічу, што гэта добра, што маладыя пакаленні бяруць лепшае з часоў ПНР.
Выстава карцін Мікалая Гевэльта пад загалоўкам: «Не такі ПНР страшны», Музей пуцкай зямлі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
І раптам тое, што гадамі здавалася няёмкім і кічаватым, аказалася знакавым. Мэбля са знакавым дызайнам у рэтра ці вінтажным стылі ідэальна адаптуецца да сучасных інтэр'ераў. Стыль ПНР у мадэрнізаваным выглядзе адпавядае патрэбам сучаснасці, спалучаючы наватарства з вечнай класікай.
Выстава карцін Мікалая Гевэльта пад загалоўкам: «Не такі ПНР страшны», Музей пуцкай зямлі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Дызайн часоў Польскай Народнай Рэспублікі вельмі цікавіць калекцыянераў і гісторыкаў. Такія прадметы з'яўляюцца не толькі дэкаратыўным элементам, але і каштоўнай крыніцай ведаў аб мінулых дзесяцігоддзях. А што мы тады павінны ўзяць з гэтай выставы? Якія ўражанні і эмоцыі?:
- На мой погляд, гэта залежыць ад узроставай групы. Для мяне праца над выставай была такім падміргваннем людзям старэйшым за мяне; доказам, што маладое і старэйшае пакаленні могуць супрацоўнічаць і разумець адзін аднаго. Кожны павінен «узяць» з гэтай выставы нешта сваё, нешта асабістае. Напэўна, людзі старэйшага ўзросту, якія памятаюць тыя часы, будуць ставіцца да выставы сентыментальна і ўбачаць тое, чаго ўжо няма. Гэтую выставу я назваў: «Не такі ПНР страшны», каб даказаць, што тады былі таксама рэчы станоўчыя, якіх зараз ужо няма, таксама ў архітэктурным плане. Проста прыемна вяртацца ў тыя часы, да рэчаў, якія былі іншыя, прыгожыя і непаўторныя.
Выстава карцін Мікалая Гевэльта пад загалоўкам: «Не такі ПНР страшны», Музей пуцкай зямлі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
- кажа наш суразмоўца мастак Мікалай Гевэльт (Mikołaj Hewelt), у прыватнасці народжаны ў Пуцку студэнт архітэктуры. Выставу можна будзе паглядзець да канца верасня ў Музеі пуцкай зямлі імя Фларыяна Цэйновы ў Пуцку. Не забудзьцеся наведаць яе, бавячы час на польскім узбярэжжы.
Анна Задрожна